У Клічаўскім раёне бухгалтар лясніцтва асуджаная за растрату Тры гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай атрымала бухгалтар аднаго з лясніцтваў у Клічаўскім раёне Магілёўшчыны, паведамляе Генпракуратура. Устаноўлена, што абвінавачаная з лютага 2023 года да жніўня 2025-га наўмысна падавала недакладныя звесткі аб аб’ёме прадаваных людзям дроў, а таксама заніжала памер атрыманай лясгасам выручкі. Паводле звестак Генпракуратуры, за апошнія паўтара года ў Беларусі зафіксавана 1,5 тыс. службовых злачынстваў. Найбольшую долю склалі крадзяжы і хабарніцтва. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 (ілюстрацыйнае) e-drova.by