У парламент Манголіі перададзены на ратыфікацыю дагавор пра сяброўства з Беларуссю, падпісаны амаль 2,5 года таму Законапраект аб ратыфікацыі дагавора пра дружалюбныя стасункі і супрацу з Беларуссю перадала ўчора старшыні парламента Манголіі Сандагійну Бямбацогту міністр замежных спраў краіны Батмунхійн Батцэцэг. Паводле інфармацыі прэс-службы заканадаўчага органа, кіраўніца мангольскай дыпламатыі нагадала, што “асноватворны дакумент, які вызначае асновы двухбаковых стасункаў”, быў падпісаны 3 чэрвеня 2024 года падчас візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Манголію. ☝️Напярэдадні прыбыцця Лукашэнкі ў Манголію былы прэзідэнт краіны Цахіагійн Элбэгдорж заклікаў цяперашнія ўлады дзяржавы арыштаваць візіцёра, які “здзейсніў злачынствы супраць чалавечнасці”. Дэмлідар Святлана Ціханоўская падзякавала мангольскаму палітыку за “рашучы заклік прыцягнуць беларускага дыктатара да адказнасці”. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Парламент Манголіі. Фота: Altai Baatarkhuu / unsplash.com