Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h
Reach per post (ERR) 12.1%331 avg views
Posting 24.9/day last 8 hours ago
Reactions per 1K views 9.9 👍 👎 ❤
edited

Ад Беларусі ў складзе місіі ПА АБСЕ назіраць за парламенцкімі выбарамі ў Сербіі будзе Шпакоўскі Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Шпакоўскі выпраўляецца на чатыры дні — з 23 да 26 кастрычніка. Самі выбары прызначаныя на 25 кастрычніка. 15 кастрычніка прэс-служба ПА АБСЕ паведаміла, што ў склад яе місіі ўвойдзе каля 80 чалавек з 29 краін. Было заяўлена, што назіральнікі “пройдуць падрабязны брыфінг з удзелам прадстаўнікоў выбарчых органаў, палітычных партый, грамадзянскай супольнасці, СМІ і незалежных экспертаў”. ☝️41-гадовы Шпакоўскі раней быў звязаны з апазіцыйным рухам і прытрымліваўся радыкальных поглядаў. У сярэдзіне 2010-х адкрыта перайшоў на праўладныя пазіцыі, заняўся прапагандысцкай дзейнасцю. Ён неаднаразова адмаўляў наяўнасць рэпрэсій у Беларусі, а таксама абараняў сілавікоў пасля пратэстаў, выступаў супраць амністыі палітычных апанентаў. ✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Вялікая зала Народнай скупшчыны Сербіі. Прэс-служба сербскага парламента

Views over time

020040017 Oct 16:2812 Nov 01:4338117 Oct 16:28: 0 views12 Nov 01:43: 381 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
17 Oct 2026, 16:280
12 Nov 2026, 01:43381

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.