Ціханоўская: Беларускія ўлады заклікаюць жанчын нараджаць, але пасля нараджэння дзіцяці многія сутыкаюцца з фінансавай ямай У месцах пазбаўлення волі ў Беларусі застаецца 113 жанчын са статусам палітычных зняволеных, не менш за 14 з іх маюць непаўналетніх дзяцей, заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская з нагоды Дня маці. Паводле слоў палітыка, быць маці — “адна з самых складаных і адначасова самых важных і каштоўных задач, з якой сутыкаюцца жанчыны“. Ролю маці яна назвала “тытанічнай працай, у якой няма выходных, перапынкаў і адпачынку”. “Беларускія ўлады заклікаюць жанчын нараджаць, але пасля нараджэння дзіцяці многія сутыкаюцца з фінансавай ямай. Падчас дэкрэта выплата па доглядзе першага дзіцяці складае 35% сярэдняга заробку, а калі жанчына вырашае вяртацца да працы, то часта сутыкаецца з прапановамі звольніцца, пераносамі працоўных месцаў або складанасцямі з пошукам працы”. — адзначыла Ціханоўская. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com