Ціханоўская: Ніякай нармалізацыі сітуацыі ў Беларусі няма “Рэпрэсіі працягваюцца, і ніякай нармалізацыі сітуацыі ў Беларусі няма”, — заявіла дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская 13 кастрычніка падчас панэльнай дыскусіі на Варшаўскім форуме па бяспецы. Як паведамляе прэс-служба палітыка, у дыскусіі “Дэмакратычны фронт: лідарства супраць расійскага аўтарытарызму” таксама ўдзельнічалі былы прэзідэнт Эстоніі Томас Хендрык Ільвес, экс-прэзідэнт Грузіі Саламэ Зурабішвілі і расійскі апазіцыйны палітык Уладзімір Кара-Мурза. За апошні год, “дзякуючы дыпламатычным намаганням ЗША і пазіцыі Еўрапейскага саюза”, ў Беларусі было вызвалена каля 500 палітвязняў”, нагадала пры гэтым Ціханоўская. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Тэлеграм Святланы Ціханоўскай