Рэстаўрацыя касцела на Кальварыйскіх могілках у Мінску пачнецца ў снежні Працы пачнуцца 1 снежня 2026 года і завершацца да лістапада 2027-га, паведамляе Katolik.life са спасылкай на аб’яву аб конкурсе на выбар генеральнага падрадчыка прац. Яго абвясціла дзяржаўнае прадпрыемства “Мінская спадчына”, ва ўласнасці якога знаходзіцца храм. У будынку касцёла, узведзеным у 1841 годзе, збіраюцца адрэстаўраваць фасады і памятныя дошкі, замяніць дах, вокны і дзверы з аднаўленнем іх гістарычнага выгляду. Запланаваныя замена падлогі, дэмантаж з наступным аднаўленнем подыума алтарнай часткі, агароджы і апор хораў. Акрамя будынку касцёла, праект прадугледжвае рэканструкцыю шасці капліц-пахавальняў і ўваходных брам могілак. Прыкладны кошт работ складае 7,3 млн рублёў, якія будуць фінансавацца з гарадскога бюджэту. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 katolik.life