Пачата спецвытворчасць у дачыненні да Кацярыны Ваданосавай, ей інкрымінаваны дадатковы артыкул КК У сакавіку было вядома пра пачатак расследавання i толькі пра першы з двух згаданых артыкулаў. Паводле СК, Ваданосова, знаходзячыся за мяжой, праз падкантрольны ютуб-канал "сістэматычна і мэтанакіравана" вырабляе матэрыялы, накіраваныя на рэабілітацыю нацызму. Сцвярджаецца, што яны замаскіраваныя пад асветніцкія лекцыі i што быццам у роліках узвялічваецца гаўляйтар Вільгельм Кубэ, непасрэдна адказны за знішчэнне не менш як 50 тыс. яўрэяў у Мінскім гета ў 1942 годзе. ☝️Кацярына Ваданосова — беларуская тэлевядучая, блогер, спявачка, гісторык па адукацыі. З-за палітычна матываванага пераследу была вымушана пакінуць Беларусь з сям'ёй, цяпер жыве ў Польшчы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Старонка Кацярыны Ваданосавай у Facebook