Сістэма апавяшчэння насельніцтва 13–15 кастрычніка правяраецца адразу ў чатырох абласцях Беларусі Паведамляе Міністэрства па надзвычайных сітуацыях. Паводле інфармацыі ведамства, на перыяд з 12 да 13 гадзін 13 кастрычніка была запланаваная праверка сістэмы апавяшчэння ў Брэсцкай вобласці. На 13–15 кастрычніка аналагічная праверка запланаваная на тэрыторыі Гомельскай вобласці, на 14 кастрычніка (з 9 да 13 гадзін) — Мінскай, на 15 кастрычніка (з 9 да 12 гадзін) — Магілёўскай. МНС адзначыла, што праверка неабходная “для ацэнкі працаздольнасці абсталявання і забеспячэння гатоўнасці сістэмы да экстранага выкарыстання”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 news9.com