Памежная служба Украіны нагадала пра мінную загароду на мяжы з Беларуссю Тэрыторыя абсталяваная інжынернымі і мінна-выбуховымі загародамі, а сітуацыя пад пастаянным маніторынгам. У межах аднаго кіламетра ад мяжы з Беларуссю дзейнічае адмысловы памежны рэжым: забароненыя свабодны ўезд, знаходжанне і перамяшчэнне асоб, а таксама працы, не звязаныя з абаронай мяжы. Памежная служба заклікала не ігнараваць папераджальныя знакі "Міны", не заходзіць на небяспечныя тэрыторыі, пазбягаць лясоў, палёў і ўзбочын, не пакідаць дарогі і не спрабаваць самастойна абясшкодзіць падазроныя прадметы. ☝️Служба падкрэсліла, што загароды ўсталяваныя не выпадкова і з'яўляюцца часткай сістэмы абароны дзяржаўнай мяжы. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Камандаванне АС УСУ