Праз аб'ект, які ўляцеў з боку Беларусі, у Літве абвяшчалася паветраная трывога, закрываўся аэрапорт Вільнюса Каля 10:00 жыхароў усходняй часткі краіны папярэдзілі пра пагрозу, у неба паднялі знішчальнікі. Праз 40 хвілін трывогу скасавалі. Кіраўнік Нацыянальнага цэнтра кіравання крызісамі Вілмантас Віткаўскас паведаміў, што аб'ект знік з радараў і вядуцца яго пошукі. Ён не выключыў, што гэта быў не дрон, а анамалія ці з'ява, звязаная з міграцыяй птушак. ☝️Папярэдні раз трывога праз аб'ект з Беларусі абвяшчалася ўначы 15 верасня — тады знішчальнікі НАТО збілі дрон з выбуховай прыладай. Прэзідэнт Літвы заявіў, што гэта быў расійскі дрон тыпу "Гербера", адхілены ўкраінскімі сродкамі РЭБ. МЗС Літвы ўручыў беларускаму боку ноту пратэсту. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Bradley Singleton / unsplash.com