Рыжанкоў заявіў пра “крокі для арганізацыі” сустрэчы Лукашэнкі з Трампам, паскардзіўся на санкцыі ЕС, праз якія таму складана даляцець да ЗША Улады ў Мінску разглядаюць магчымасць сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Злучаных Штатаў Амерыкі “у практычнай плоскасці”, для гэтага “робяцца адпаведныя крокі”, заявіў у інтэрв’ю “РИА Новости” на палях Генасамблеі ААН міністр замежных спраў Беларусі Максім Рыжанкоў. “Але, ведаеце, шэраг тэхнічных пытанняў проста не дазволіў нам гэтага зрабіць. І справа не ў амерыканскім баку, а ў тым, што сёння даляцець з Беларусі да Злучаных Штатаў Амерыкі даволі складана, з улікам санкцый, якія Еўрапейскі саюз наклаў персанальна на прэзідэнта і на пралёты нашых самалётаў”, — заявіў Рыжанкоў. Лукашэнка таксама пацвердзіў гатоўнасць працаваць у “Савеце міру”: “Добра, давайце разам. Толькі не падыгрываць там — у выглядзе дэкарацыі. Гэта мне не пасуе. Я наўпрост ім кажу, што для гэтага я не гатовы сустракацца з Дональдам Трампам”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"