На поўначы Літвы затрыманыя двое грамадзян краіны, меркавана звязаных з паветранай кантрабандай з Беларусі 30 верасня ў Панявежскім раёне Літвы памежнікі затрымалі двух жыхароў Шальчынінкскага раёна, якіх падазраюць у сувязі з паветранай кантрабандай цыгарэт з Беларусі. Пры праверцы высветлілася, што нумары аўтамабіля належаць іншаму транспарту, а ідэнтыфікацыйны нумар знішчаны. За 400 і 600 метраў ад машыны знойдзены рэшткі паветранага шара і абсталяванне для кантрабанды. ☝️У снежні 2025 года ў Літве з-за "гібрыднай атакі Беларусі" з паветранымі шарамі абвясцілі надзвычайную сітуацыю. Мяжа з Беларуссю зачынялася на тры тыдні. Спыненне запуску аэрастатаў — адна з умоў пачатку дыялогу з Мінскам. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 САДМ Літвы