Амаль па ўсёй Беларусі наведванне лясоў абмежаванае, у пяці раёнах на паўднёвым усходзе — забароненае Аб гэтым сведчыць інтэрактыўная мапа на сайце Міністэрства лясной гаспадаркі. Нельга заязджаць на аўтамабілі і разводзіць вогнішчы, але даступныя шпацыры, збор ягад ды грыбоў. Правiлы дзейнічаюць на ўсёй тэрыторыі Брэсцкай, Гродзенскай і Магілёўскай абласцей і практычна паўсюдна ў Віцебскай, Мінскай і Гомельскай абласцях. Поўная забарона на наведванне лясоў уведзеная на паўднёвым усходзе краіны — у Гомельскім, Добрушскім, Ельскім, Кармянскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласці. У той жа час свабодна наведваць лясы можна ў паўночна-заходняй частцы краіны — у Мядзельскім раёне Мінскай вобласці, а таксама Браслаўскім, Верхнядзвінскім і Расонскім раёнах Віцебскай вобласці. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"