Латушка абмеркаваў у МЗС Францыі сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, стратэгію выхаду з крызісу ў краіне Таксама ён паведаміў пра дзейнасць дэмакратычных інстытутаў і грамадзянскай супольнасці i стратэгію дэмакратычных сіл па выхаду з глыбокага крызісу ў Беларусі праз арганізацыю круглага стала. Паводле слоў Паўла Латушкі, на сустрэчы з членам камісіі па замежных справах Нацыянальнай асамблеі Францыі, кіраўніком парламенцкай групы міжнарожных даследаванняў па Беларусі Фрэдэрыкам Пеці “абмеркавалі сітуацыю бяспекі ў рэгіёне і таксама тэзіс аб тым, што забяспечыць бяспеку ў рэгіёне Еўропы без унутрыпалітычных зменаў у Беларусі немагчыма”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"