Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%322 avg views
Posting25.0/daylast 20 minutes ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
Міністр абароны КНР прапанаваў Хрэніну разам сфакусавацца на развіцці “сіл новай якасці”
“Раскрываць патэнцыял супрацы ў новых сферах і разам сфакусавацца на развіцці сіл новай якасці, каб дамагчыся далейшага прагрэсу”, прапанаваў міністру абароны Беларусі Віктару Хрэніну яго кітайскі калега Дун Цзюнь перад пачаткам 13-га Пекінскага Сяншаньскага форуму па пытаннях бяспекі.
“Формы ўзброенага супрацьстаяння змяніліся. У вайсковай сферы ўзрастае роля тэхналогій — гэта стварае і выклікі, і магчымасці”,
— цытуе кітайскага чыноўніка прэс-служба беларускага Мінабароны.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 калаж: "Позірк"
edited
Пачобут вярнуўся ў Польшчу, у найбліжэйшы час накіруецца ў ЗША і Канаду
Былы палітвязень, журналіст і актывіст неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут раніцай 15 верасня перасёк беларуска-польскую мяжу ў пункце пропуску Кузніца Беластоцкая (з беларускага боку Брузгі), паведамляе “Газета выборча”.
Паводле інфармацыі выдання, падчас знаходжання Пачобута ў Беларусі правакацый з боку сілавікоў не было, але яго прысутнасць, верагодна, пільна адсочвалася.
Паведамляецца, што ў найбліжэйшы час Пачобут мае намер наведаць ЗША і Канаду. Там ён сустрэнецца з палітыкамі і прадстаўнікамі польскай дыяспары.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 radioolsztyn.pl
edited
Літва правядзе кансультацыі з саюзнікамі адносна інцыдэнту з дронам, што заляцеў з Беларусі
Аб гэтым заявіў журналістам 15 верасня міністр замежных спраў балтыйскай дзяржавы Кястуціс Будрыс.
Вільнюс ужо паведаміў саюзнікам пра інцыдэнт і мае намер абмеркаваць з імі сітуацыю ў сферы бяспекі.
“Сёння ранкам я праінфармаваў саюзнікаў і партнёраў пра сітуацыю і пра тое, што мы просім правесці абмеркаванні па гэтых пытаннях як у Еўрапейскім саюзе, так і ў НАТО, бо відавочна, што ўсім нам яшчэ трэба выканаць нямала хатняй працы”,
— сказаў чыноўнік.
Міністр таксама паведаміў, што ў сувязі з інцыдэнтам Беларусі будзе ўручаная нота.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 стоп-кадр: "Позірк"
edited
Беларуская праваабарончая супольнасць 15 верасня прызнала палітвязнямі яшчэ 11 чалавек
Гэта вынікае з сумеснай заявы, апублікаванай, у прыватнасці, на сайце цэнтра “Вясна”. Цяпер у спісе гэтай арганізацыі 912 чалавек з такім статусам.
Праваабаронцы адзначаюць, што прыцягненне да крымінальнай адказнасці паводле арт. 130 КК “следствам і судамі селектыўна і дыскрымінацыйна ўжываецца выключна для абароны інстытутаў улады, прычым вылучэнне прадстаўнікоў улады”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 aif.by
Рэальныя наяўныя даходы насельніцтва ў студзені — ліпені 2026 года выраслі на 8,1%
Рэальныя наяўныя грашовыя даходы насельніцтва Беларусі ў студзені — ліпені 2026 года выраслі на 8,1% да аналагічнага перыяду 2025-га, сведчаць даныя Нацыянальнага статыстычнага камітэта.
Месяцам раней паказчык быў на ўзроўні +8%.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
У студзені — жніўні сельгасвытворчасць вырасла на 6,5%
Вытворчасць прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельгасарганізацый, фермерскіх, насельніцтва) у студзені — жніўні 2026 года ў наяўных цэнах склала 25,5 млрд рублёў — у супастаўных цэнах на 6,5% больш, чым за аналагічны перыяд 2025-га, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
Мінінфарм назваў “найгрубейшай праявай цэнзуры” чарговую хвалю блакавання ютуб-каналаў дзяржСМІ
Міністэрства інфармацыі Беларусі расцэньвае як “найгрубейшую праяву цэнзуры паводле нацыянальных прыкмет і інфармацыйнай сегрэгацыі” чарговую хвалю блакавання каналаў дзяржаўных СМІ з боку відэахостынгу “Ютуб”.
У адказ на блакаванне ведамства “настойліва рэкамендавала” грамадзянам Беларусі “ў далейшым аддаваць перавагу іншым, найперш нацыянальным, відэаплатформам, якія не практыкуюць у сваёй працы падобныя дыскрымінацыйныя падыходы”.
У прыватнасці, гаворка пра праект videobel.by, які пазіцыянуе сябе як “мультымедыйны партал, дзе ў адным месцы сабраны грамадска-палітычны кантэнт, які вырабляюць вядучыя СМІ Беларусі”.
На 2025 год у Беларусі “экстрэмісцкімі” было прызнана амаль 7 тыс. інфармацыйных рэсурсаў, заяўляў Марат Маркаў, які займаў тады пасаду кіраўніка Мінінфарма. Агулам ведамства, паводле яго слоў, абмежавала дзейнасць 18 тыс. рэсурсаў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 paperblog.com
edited
Коўл прыбыў у Мінск на перагаворы з Лукашэнкам
Амерыканская дэлегацыя на чале са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам прыбыла ў Мінск.
“Беларуска-амерыканскія перагаворы пройдуць у Палацы незалежнасці. Прэзідэнт сустрэнецца з прадстаўнікамі каманды Дональда Трампа”,
— паведамляе неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Аляксандра Лукашэнкі.
Адзначаецца, што ў перагаворах таксама возьме ўдзел прэм’ер-міністр Беларусі Аляксандр Турчын.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі
edited
Вучэнні з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання не нясуць нікому пагрозы
Аб гэтым заяўляе начальнік Генштаба УС.
Вучэнні з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання (ЗАК), якія праводзяцца 15–18 верасня на трох палігонах і ўчастках мясцовасці ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, “не нясуць нікому пагрозы”, заявіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка.
Па выніках вучэнняў, заявіў ён, вайсковае кіраўніцтва хоча атрымаць адказ на пытанні, “наколькі на сёння войскі камандавання адаптаваныя да сучасных умоў вядзення баявых дзеянняў і наколькі здольныя рэалізоўваць тыя элементы ў арганізацыі кіравання і пабудове сістэмы кіравання, якія сёння з’яўляюцца актуальнымі і важнымі”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 прэс-служба Мінабароны
edited
Мінск не папярэдзіў Вільнюс пра дрон, які заляцеў з Беларусі ў Літву
Улады Беларусі не папярэджвалі Літву пра беспілотнік, які ўначы 15 верасня ўвайшоў у літоўскую паветраную прастору. Пра гэта заявіў галоўны дарадца прэзідэнта Літвы па нацыянальнай бяспецы Дэйвідас Матулёніс.
Паводле яго слоў, пакуль невядома, які менавіта дрон перасёк мяжу. Матулёніс дапусціў, што гэта мог быць расійскі або ўкраінскі беспілотнік, які збіўся з курсу.
Неўзабаве пасля поўначы літоўскія вайскоўцы выявілі аб’ект і паднялі ў паветра італьянскія знішчальнікі НАТО з базы ў Шаўляі. Дрон быў збіты, яго абломкі знайшлі каля вёскі Праткунай.
Гэта першы выпадак знішчэння беспілотніка над Літвой.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 LRT / стоп-кадр: "Позірк"
edited
Минобороны Беларуси объявило о четырехдневных учениях на границе с Литвой и Польшей
Командно-штабные учения (КШУ) с Западным оперативных командованием проходят 15–18 сентября под руководством начальника Генерального штаба Вооруженных сил — первого заместителя министра обороны Павла Муравейко.
Из сообщения военного ведомства следует, что “практические действия войск оперативного объединения“ будут отработаны на Гожском полигоне в Гродненской области (непосредственно у границы с Литвой), а также на Брестском и Ружанском полигонах Брестской области (около 15 и около 60 км от границы с Польшей соответственно).
Заявлено, что “численность участников учения, а также количество основных систем вооружения не превышают параметры, определенные Венским документом 2011 года и подлежащие уведомлению“.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 пресс-служба Министерства обороны
edited
Лукашэнка хоча больш супрацоўнічаць з Нікарагуа ў прамысловасці, з Зімбабвэ — выканаць “усе дамоўленасці”
Падмурак стасункаў Беларусі і Нікарагуа ствараюць “сяброўства і салідарнасць”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 15 верасня супрэзідэнтаў гэтай краіны ў Цэнтральнай Амерыцы — сужэнцаў Даніэля Артэгу і Расарыа Мурыльё — з Днём незалежнасці.
У пасланні, тэкст якога прыводзіць прэс-служба віншавальніка, сцвярджаецца, што пад “мудрым кіраўніцтвам” супрэзідэнтаў Нікарагуа “дзень за днём умацоўвае пазіцыі адной з самых дынамічных дзяржаў-экспарцёраў у Цэнтральнай Амерыцы, што забяспечвае магчымасці для ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны”.
“Мінск нацэлены на паглыбленне ўзаемадзеяння з Манагуа ў сферах прамысловасці, машынабудавання, сельскай гаспадаркі, харчавання і фармацэўтыкі”,
— адзначыў ён.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pexels.com / Roberto Zuniga
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 15 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️ Прэзентацыя польскага перакладу "Сабак Эўропы" ў Варшаве (Wrzenie Świata, ul. K.I. Gałczyńskiego 7, 18:00)
▪️ Квіз "Шуфлядка" ў Кракаве (Pub ToTu 15, Władysława Reymonta 15, 19:00)
▪️ Спектакль “Памінальная малітва” ў Мінску (Цэнтральны дом афіцэраў, вул. Чырвонаармейская, 3, 19:00)
▪️Літаратурна-музычная вечарына "Два вымярэнні" ў Мінску (Абласная бібліятэка імя Пушкіна, вул. Гікалы, 4, 19:00),
▪️ Спектакль "Мінскае мора" ў Кракаве (Małopolski Ogród Sztuki, ul. Rajska, 19:00)
▪️Выстава "Прастора вечных сэнсаў" у Віцебску (Мастацкі музей, вул. Леніна, 15:00)
▪️Выстава пра жалобу беларусаў у эміграцыі ў Познані (Atelier WIMAR, ul. Święty Marcin 75, 15:00)
edited
🌙 Галоўныя навіны 14 верасня:
🇺🇸 У іміграцыйныя турмы ЗША за 8 месяцаў было змешчана сама меней 89 беларусаў
❗️Да канца 2026 года колькасць донараў Міжнароднага гуманітарнага фонду плануецца давесці да 18–20
🇱🇹 Кіраўнік МЗС Літвы запэўніў Коўла, што Вільнюс працягне падтрымліваць намаганні ЗША па вызваленні палітвязняў
☝🏻Папа рымскі прызначыў Лявонція Тумоўскага новым апостальскім адміністратарам для грэка-католікаў Беларусі
🇬🇪 Праваабаронца Раман Кісляк даведаўся, што яму не пагражае дэпартацыя з Грузіі
📹 Сацсеткі. Гон высакароднага аленя. Налібоцкая пушча.
Хренин отправился в Китай
Министр обороны Виктор Хренин направился с рабочим визитом в Китай для участия в 13-м “Пекинском форуме Сяншань по вопросам безопасности“, сообщает ведомство.
На полях форума запланированы его встречи с коллегами из Китая, Азербайджана и других стран:“Планируется обсудить состояние и перспективы двустороннего военного сотрудничества, а также актуальные вопросы региональной и международной повестки“.
Ежегодный форум пройдет 15–17 сентября в столице КНР.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷СВУ
edited
Беларусь через ретрансляторы продолжает помогать РФ атаковать Украину
Власти Беларуси продолжают способствовать атакам российских БПЛА на Украину, заявил в эфире ютуб-канала “Ми — Україна“ (“Мы — Украина“) пресс-секретарь Государственной пограничной службы страны (ГПСУ) Андрей Демченко.
По его словам, недавние воздушные удары по Ровенской, Волынской и Львовской областям обеспечивались с территории Беларуси, аппараты “подпитывались сигналами через ретрансляторы”.
При этом, по словам спикера, Киев не фиксирует наращивания ударных группировок на белорусской территории рядом с границей, но угроза от Минска “и дальше идет“, поскольку он обеспечивает возможность Москве бить по украинской территории.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 БелТА
Уволен глава УВД Витебского облисполкома Суббота
Он пробыл в должности менее полутора лет. Об освобождении от должности начальника управления внутренних дел Витебского облисполкома Максима Субботы сообщила пресс-служба Александра Лукашенко.
Силовик уволен со службы по возрасту с правом ношения установленной формы одежды и знаков различия.
Суббота начал милицейскую службу в 1996 году после окончания Академии МВД в должности оперуполномоченного отделения уголовного розыска отдела внутренних дел Кобринского райисполкома (Брестская область). В 2001-м был назначен на должность старшего оперуполномоченного управления уголовного розыска криминальной милиции УВД Брестского облисполкома, там же позднее стал начальником отдела.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 ОНТ
Ресурс военных факультетов гражданских вузов назвал профориентирование школьников в пользу армейских специальностей “агитацией“
О проведении профессионального ориентирования школьников и учащихся отчитался официальный телеграм-канал военных факультетов гражданских вузов Беларуси “Военное образование“.
Встречи с учениками 10–11-х классов прошли в Дрогичине (Брестская область), Лепеле (Витебская), Гатово (Минская), Могилеве, Березовке (Гродненская область). Также мероприятие были организовано в Могилевском государственном училище олимпийского резерва.
Их провели курсанты военно-технического факультета Белорусского национального технического университета:
“Учащимся довели специальности, по которым ведется подготовка специалистов на факультете, льготы, положенные военнослужащим, рассказали об истории факультета и его достижениях“.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 1prof.by
Пачобут анансаваў адкрыццё новага пункта навучання пры неафіцыйным Саюзе палякаў у Ваўкавыску
Былы палітвязень і актывіст Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут паведаміў пра адкрыццё 15 верасня ў Ваўкавыску новага пункта навучання польскай мове.
"Старшыня аддзялення Саюза палякаў Ежы Чупрэта асабіста паказала мне месца, дзе з заўтрашняга дня дзеці змогуць вывучаць родную мову. Ваўкавыск для нас — стратэгічнае месца: у 2022 годзе тут была русіфікавана польская школа",
— напісаў Пачобут у сацсетцы X.
Таксама былы палітвязень паведаміў, што наведаў аддзяленні Саюза палякаў у Кобрыне і Брэсце.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 скрыншот "Позірку"
Белорусский посол в Грузии встретился с министром спорта страны, его визави — с замглавы МИД Беларуси
О встречах посла Беларуси в Грузии Николая Рогащука с министром спорта Грузии Шалвой Гоголадзе и заместителя министра иностранных дел Игоря Секреты — с послом Грузии в Минске Гиорги Саганелидзе сообщила 14 сентября пресс-служба белорусского дипломатического ведомства.
На первой встрече собеседники “обсудили актуальные вопросы и перспективные направления дальнейшего развития двустороннего сотрудничества в сфере физической культуры и спорта, включая активизацию контактов между профильными органами и участие белорусских и грузинских спортсменов в соревнованиях, проводимых на территории двух стран“.
Также они “уделили особое внимание возможностям наращивания взаимодействия в зимних видах спорта, в частности организации в Грузии тренировочных сборов национальной команды Беларуси по биатлону“.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 Max Kukurudziak / unsplash.com