Пачобут анансаваў адкрыццё новага пункта навучання пры неафіцыйным Саюзе палякаў у Ваўкавыску Былы палітвязень і актывіст Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут паведаміў пра адкрыццё 15 верасня ў Ваўкавыску новага пункта навучання польскай мове. "Старшыня аддзялення Саюза палякаў Ежы Чупрэта асабіста паказала мне месца, дзе з заўтрашняга дня дзеці змогуць вывучаць родную мову. Ваўкавыск для нас — стратэгічнае месца: у 2022 годзе тут была русіфікавана польская школа", — напісаў Пачобут у сацсетцы X. Таксама былы палітвязень паведаміў, што наведаў аддзяленні Саюза палякаў у Кобрыне і Брэсце. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 скрыншот "Позірку"