Пачобут вярнуўся ў Польшчу, у найбліжэйшы час накіруецца ў ЗША і Канаду Былы палітвязень, журналіст і актывіст неафіцыйнага Саюза палякаў Беларусі Анджэй Пачобут раніцай 15 верасня перасёк беларуска-польскую мяжу ў пункце пропуску Кузніца Беластоцкая (з беларускага боку Брузгі), паведамляе “Газета выборча”. Паводле інфармацыі выдання, падчас знаходжання Пачобута ў Беларусі правакацый з боку сілавікоў не было, але яго прысутнасць, верагодна, пільна адсочвалася. Паведамляецца, што ў найбліжэйшы час Пачобут мае намер наведаць ЗША і Канаду. Там ён сустрэнецца з палітыкамі і прадстаўнікамі польскай дыяспары. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 radioolsztyn.pl