Мінінфарм назваў “найгрубейшай праявай цэнзуры” чарговую хвалю блакавання ютуб-каналаў дзяржСМІ Міністэрства інфармацыі Беларусі расцэньвае як “найгрубейшую праяву цэнзуры паводле нацыянальных прыкмет і інфармацыйнай сегрэгацыі” чарговую хвалю блакавання каналаў дзяржаўных СМІ з боку відэахостынгу “Ютуб”. У адказ на блакаванне ведамства “настойліва рэкамендавала” грамадзянам Беларусі “ў далейшым аддаваць перавагу іншым, найперш нацыянальным, відэаплатформам, якія не практыкуюць у сваёй працы падобныя дыскрымінацыйныя падыходы”. У прыватнасці, гаворка пра праект videobel.by, які пазіцыянуе сябе як “мультымедыйны партал, дзе ў адным месцы сабраны грамадска-палітычны кантэнт, які вырабляюць вядучыя СМІ Беларусі”. На 2025 год у Беларусі “экстрэмісцкімі” было прызнана амаль 7 тыс. інфармацыйных рэсурсаў, заяўляў Марат Маркаў, які займаў тады пасаду кіраўніка Мінінфарма. Агулам ведамства, паводле яго слоў, абмежавала дзейнасць 18 тыс. рэсурсаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 paperblog.com