Лукашэнка хоча больш супрацоўнічаць з Нікарагуа ў прамысловасці, з Зімбабвэ — выканаць “усе дамоўленасці” Падмурак стасункаў Беларусі і Нікарагуа ствараюць “сяброўства і салідарнасць”, заявіў Аляксандр Лукашэнка, віншуючы 15 верасня супрэзідэнтаў гэтай краіны ў Цэнтральнай Амерыцы — сужэнцаў Даніэля Артэгу і Расарыа Мурыльё — з Днём незалежнасці. У пасланні, тэкст якога прыводзіць прэс-служба віншавальніка, сцвярджаецца, што пад “мудрым кіраўніцтвам” супрэзідэнтаў Нікарагуа “дзень за днём умацоўвае пазіцыі адной з самых дынамічных дзяржаў-экспарцёраў у Цэнтральнай Амерыцы, што забяспечвае магчымасці для ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны”. “Мінск нацэлены на паглыбленне ўзаемадзеяння з Манагуа ў сферах прамысловасці, машынабудавання, сельскай гаспадаркі, харчавання і фармацэўтыкі”, — адзначыў ён. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pexels.com / Roberto Zuniga