Вучэнні з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання не нясуць нікому пагрозы Аб гэтым заяўляе начальнік Генштаба УС. Вучэнні з войскамі Заходняга аператыўнага камандавання (ЗАК), якія праводзяцца 15–18 верасня на трох палігонах і ўчастках мясцовасці ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, “не нясуць нікому пагрозы”, заявіў начальнік Генеральнага штаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны Павел Муравейка. Па выніках вучэнняў, заявіў ён, вайсковае кіраўніцтва хоча атрымаць адказ на пытанні, “наколькі на сёння войскі камандавання адаптаваныя да сучасных умоў вядзення баявых дзеянняў і наколькі здольныя рэалізоўваць тыя элементы ў арганізацыі кіравання і пабудове сістэмы кіравання, якія сёння з’яўляюцца актуальнымі і важнымі”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба Мінабароны