Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%322 avg views
Posting25.0/daylast 10 minutes ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
edited
Беларусь на саміце БРІКС у Нью-Дэлі прадстаўляе міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў
На палях форуму ўжо адбылася яго сустрэча з кіраўніком індыйскага знешнепалітычнага ведамства Субраманьямам Джайшанкарам. Бакі, як заяўлена, “абмеркавалі ўвесь спектр пытанняў беларуска-індыйскай супрацы”.
Суразмоўцы закранулі пытанні “пашырэння консульскай прысутнасці Беларусі ў рэгіёнах Індыі ў мэтах умацавання міжрэгіянальных сувязяў”. Міністры абмеркавалі падрыхтоўку дарожнай карты двухбаковай супрацы на 2026–2030 гады.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: audiala.com
edited
КР стварае камісію для ўдзелу ў выпрацоўцы пазіцыі дэмсіл і грамадзянскай супольнасці пра міжнародную падтрымку Беларусі
Дэлегаты Каардынацыйнай рады прагаласавалі за стварэнне часовай камісіі для падрыхтоўкі дакумента "Ацэнка патрэбаў".
“Мэтай камісіі з’яўляецца забеспячэнне ўдзелу КР у фармаванні кансалідаванай пазіцыі беларускіх дэмакратычных сіл і грамадзянскай супольнасці адносна прыярытэтаў міжнароднай падтрымкі Беларусі”
— гаворыцца ў паведамленні.
Прапанова паступіла ад фракцыі "Кааліцыя Латушкі і Рух "За свабоду".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Архіўнае фота: "Белсат"
edited
У рамках праверкі 51-я артылерыйская брыгада прыводзіцца ў найвышэйшыя ступені баявой гатоўнасці
У адрозненне ад папярэдняй праверкі баявой гатоўнасці, ўвага будзе нададзеная пытанням выкарыстання сучасных спосабаў агнявога паражэння і кіравання ім з улікам досведу ваенных канфліктаў ва Украіне і Іране.
Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусi Аляксандр Вальфовіч адзначыў, што мэтай мерапрыемстваў, спланаваных у другім навучальным паўгоддзі, з’яўляецца вывучэнне, “ці ліквідаваныя недахопы, выяўленыя падчас папярэдняй праверкі”.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба Мінабароны
edited
Жыхар Беларусі, падазраваны ў няўдалым нападзе на самалёт у аэрапорце Лейпцыг-Гале, можа быць звязаны з дыверсіяй у Лодзі — СМІ
Паводле Welt am Sonntag, грамадзянін Беларусі Андрэй К., падазраваны ў спробе падрыву ўкраінскага самалёта Ан-124 "Руслан" у аэрапорце Лейпцыг-Гале, можа быць звязаны з пажарам у краме Leroy Merlin у польскай Лодзі ў 2024 годзе, які кваліфікуюць як дыверсію.
Другі падазраваны — расіянін Алег Л., якога звязваюць з ГВУ. Ён прыляцеў у Берлін з Турцыі, затым накіраваўся ў Сербію і цяпер знаходзіцца ў Расіі. Нягледзячы на тое што следчыя ведалі пра яго сувязі, назіранне не было арганізаванае.
Паводле матэрыялаў справы, выбухоўка трапіла ў Германію праз Балгарыю і Сербію, яе перавозілі ў грузавіках і хавалі ў зямлі. Выбуху не адбылося з-за адарванага запальніка.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Craig Whitehead / unsplash.com
edited
У Віцебскай вобласці гарэла зернесушылка — другі выпадак за тыдзень
Паводле Міністэрства па надзвычайных сітуацыях, уначы 12 верасня ўзгаранне здарылася ў зернесушыльным комплексе ў аграгарадку Стаі. Прычыны ўзнікнення пажару, а таксама характар пашкоджанняў не ўдакладняюцца.
Раней паведамлялася, што 8 верасня ў вёсцы Аўхуты (Талачынскі раён Віцебскай вобласці) у зернесушыльным комплексе агонь пашкодзіў бункер зернесушылкі.
Выпадкі гарэння сельгастэхнікі і абсталявання апошнім часам нярэдка трапляюць у зводку. Напрыклад, 9 верасня падчас уборкі кукурузы ў полі ля вёскі Пераколь (Клічаўскі раён Магілёўскай вобласці) агнём быў пашкоджаны камбайн.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Прэс-служба МНС / стоп-кадр: "Позірк"
edited
Большая частка мерапрыемстваў па праверцы арміі Беларусі каардынуецца з Масквой — прэс-сакратар Пуціна
На пытанне журналістаў, ці каардынуе Мінск з Масквой мерапрыемствы па праверцы баявой гатоўнасці беларускай арміі, спікер Уладзіміра Пуціна 11 верасня адказаў: “Маюцца сумесныя мерапрыемствы, а маюцца нацыянальныя мерапрыемствы, якія не каардынуюцца. Але агулам большая частка, вядома, каардынуецца”.
Раней у той дзень Аляксандр Лукашэнка наведваў Абуз-Лясноўскі агульнавайсковы палігон, дзе знаёміўся з развіццём і практычным выкарыстаннем у войсках сістэм сувязі.
Размаўляючы з прадстаўнікамі СМІ, ён адказаў на пытанне, “ці стаіць задача праверыць увесь сілавы блок” —
"Я ўжо казаў па-народнаму: армію трэба страсянуць, надышоў час. Усю армію. Усіх праверым. Аж да мабілізацыі".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі
edited
Кіраўнік СК РФ Бастрыкін пахваліў беларускага калегу Бычака за ўсведамленне важнасці “фармавання адзінай прававой прасторы”
“Нашыя ведамствы звязваюць гады плённай супрацы, пабудаванай на агульных прынцыпах законнасці, справядлівасці і няўхільнасці пакарання, — заявіў Бастрыкін. — Ва ўмовах сучасных пагроз транснацыянальнай злачыннасці, тэрарызму і экстрэмізму нашае партнёрства набыло асаблівую каштоўнасць".
На думку Бастрыкіна, “эфектыўнасць працы” СК Беларусі забяспечваецца “намаганнямі ўсяго калектыву на чале з Канстанцінам Фёдаравічам Бычакам”.
11 снежня 2025 года ў Мінску з Бастрыкіным сустракаўся Аляксандр Лукашэнка. “Мы з вамі прытрымліваемся адной лініі, адной пазіцыі. У нас ніколі не было разыходжанняў пры ацэнцы ні ўнутраных, ні знешніх фактараў існавання Расіі, Беларусі”, — заявіў тады палітык.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Архіўнае фота: прэс-служба СК
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 12 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️ Чытанкі для дзетак па-беларуску ў Сіэтле (Lake Hills Libary, 11:30)
▪️ Майстар-клас па ляльках "Дзесяціручка" ў Гомелі (філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4А, 14:00)
▪️ Квэсткурсія "Таямніца манахаў-бернардынцаў" у Мінску (6+) (ля ўваходу ў Мінскую гарадскую ратушу, пл. Свабоды, 2А, 12:30)
▪️ Імпрэза "Горад Максіма" ў Мінску (12+) (Музей Максіма Багдановіча, вул. Багдановіча, 7А, 15:00)
▪️ Восеньскі баль ля Ратушы ў Віцебску (дворык Ратушы, вул. Леніна, 36, 14:00)
▪️ Арт-маркет у Варшаве (Sala Cosmo, ul. Sokołowska 9/U13, 10:00)
▪️ Імпрэза "Адзін дзень з жыцця горада" ў Гродне (Новы і Стары Замкі, вул. Замкавая, 20, 22, 12:00)
▪️ Квэст "Сакрэтны сеанс" у Мінску (кінатэатр "Цэнтральны", пр-т Незалежнасці, 13, 16:30)
🌙 Галоўныя навіны 11 верасня:
✅ Каардынацыйная рада абрала новага сакратара, а таксама сакратара сваёй дэлегацыі ў ПАСЕ
🇨🇿 Вячорка і Шыянок абмеркавалі з прадстаўнікамі МЗС і Офіса прэзідэнта Чэхіі падтрымку беларусаў у гэтай краіне
📉 Беларусь на перадапошнім месцы ў ЕАЭС па дынаміцы цэн на прампрадукцыю
❗️ Рэтранслятары для навядзення расійскіх БПЛА аднавілі працу на поўдні Беларусі
🕓 Лукашэнка пацвердзіў прыезд Коўла, якi запланаваны на 15 верасня
📷 "Жыць, а не чакаць"
Крыніца: t.me/pryhozhae
edited
Пастаянны прадстаўнік у Жэневе назвала прыярытэтным для Беларусі “ўмацаванне каардынацыі” ў сферы барацьбы з гандлем людзьмі
“Сумесна з групай сяброў, якія аб’ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, мы імкнемся аб’яднаць намаганні дзяржаў і профільных міжнародных арганізацый і НДА, іншых партнёраў для эфектыўнай барацьбы з трафікінгам“
— заявіла Ларыса Бельская, пастаянны прадстаўнік Мінска пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе.
☝️Варта адзначыць, што ў апошнім на гэты момант, 25-м профільным дакладзе Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, апублікаваным у верасні мінулага года, адзначалася, што Беларусь з’яўляецца адной з краін, у якіх “дакументальна пацверджаная палітыка або схема гандлю людзьмі“.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 svisgaz.by
Беларус затрыманы ў аэрапорце Варшавы, абвінавачваецца ў кантрабандзе цыгарэт
Беларус затрыманы 9 верасня ў міжнародным аэрапорце імя Фрэдэрыка Шапэна ў Варшаве. Паводле звестак следства, ён арганізоўваў адпраўку цыгарэт з Беларусі ў Польшчу і ўваходзіў у злачынную групу, якая займалася кантрабандай тытунёвых вырабаў.
У той жа дзень у пункце пропуску Кузніца (з беларускага боку — Брузгі) быў затрыманы грамадзянін Польшчы, якога падазраюць у кіраўніцтве групай. Яшчэ дваіх палякаў затрымалі ў Беластоку.
Паводле матэрыялаў справы, група перапраўляла партыі цыгарэт з Беларусі ў Польшчу паветраным шляхам, пасля чаго перавозіла тытунёвыя вырабы, захоўвала і прадавала.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 Памежная ахова Польшчы
edited
BySol завяршыў збор для дзяцей палітвязняў да навучальнага года — сабрана амаль 13 тыс. еўра
Збор быў абвешчаны 31 ліпеня. Першапачаткова запытвалася 10.000 еўра, затым сума вырасла да 15.000 і павялічвалася па меры паступлення заявак, прыём якіх завяршыўся 21 жніўня.
BySol адзначаў, што кожны год атрымлівае каля двухсот заявак на ўдзел у дзіцячым школьным зборы. Па дапамогу звяртаюцца сем’і, дзе адзін з бацькоў або абодва знаходзяцца ў зняволенні альбо былі асуджаныя па палітычных матывах.
☝️У 2025 годзе фінансавую дапамогу да 1 верасня атрымалі 167 дзяцей са 105 сем’яў. Пасля 1 верасня збор працягваўся, у выніку дапамогу атрымалі 253 дзіцяці, менавіта столькі яе прасілі. Было сабрана 19.951 еўра з неабходных 26.080.
✅ Падрабязнасці🗝 Без VPN
📷 BySol
edited
Лукашэнка пацвердзіў прыезд Коўла, сцвярджае, што ўжо грузяцца беларускія калійныя ўгнаенні ў ЗША і рыхтуецца праграма па ядзерных матэрыялах
“Я казаў адкрыта, што я трампіст, я падтрымліваў [Дональда] Трампа. Я бачу яго памылкі. Пра гэта кажу прама яго лепшаму сябру, які павінен прыехаць да нас“
— сказаў Лукашэнка.
Адначасова ён заявіў аб нібыта пастаўцы беларускіх калійных угнаенняў Вашынгтону: “Цяпер з’явілася магчымасць судна загрузіць (заўтра дакладна скончым загрузку) — забірайце“.
☝️Апошні раз Коўл быў у беларускай сталіцы ў сакавіку. Вынікам стала вызваленне 250 палітвязняў, з якіх толькі 15 было выслана за мяжу, як гэта было да гэтага практычна з усімі астатнімі. Узамен ЗША адмянілі некаторыя санкцыі ў дачыненні да Мінска, у тым ліку па калійных угнаеннях. Паводле слоў Лукашэнкі, візіт Джона Коўла ў Беларусь запланаваны на 15 верасня.
✅ Падрабязнасцi 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
“Масавыя беспарадкі могуць узнікнуць на роўным месцы” — Кубракоў праінструктаваў міліцыю перад Днём Мінска
“Масавыя беспарадкі могуць узнікнуць на роўным месцы”, таму “важна ачаг, які толькі зараджаецца, пагасіць у самым пачатку, каб ён не перарос у канфлікт”
— заявіў міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.
Паводле яго слоў, сістэма маніторынгу грамадскай бяспекі МУС у Дзень Мінска “пяройдзе на ўзмоцнены рэжым працы”. Адначасова у той ці іншай лакацыі “можа знаходзіцца 60–80 тыс. чалавек”.
☝️Дзень Мінска ў 2026 годзе адзначаецца 12 верасня.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МУС
edited
Рэтранслятары для навядзення расійскіх БПЛА аднавілі працу на поўдні Беларусі — кіраўнік ГУВ Украіны
Паводле слоў Алега Івашчанкi, вайскоўцы РФ могуць выкарыстоўваць “разгалінаваную сетку з вялікай колькасцю вышак і рэтранслятараў”.
Кіраўнік Галоўнага ўпраўлення выведкі паведаміў, што ўкраінская выведка выявіла шэсць такіх рэтранслятараў на поўдні Беларусі ўздоўж мяжы з Украінай.
“На працягу некаторага часу яны перасталі ўсталёўваць іх, але цяпер мы бачым, што некаторыя рэтранслятары зноў працуюць. У нас дастаткова магчымасцяў, каб з гэтым разабрацца“,
— сказаў Івашчанка.
☝️19 чэрвеня прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі даў Аляксандру Лукашэнку тыдзень на зняцце з вышак рэтранслятараў для навядзення расійскіх дронаў уздоўж мяжы з Украінай: “Калі ён гэта не зробіць, зробім мы“. Зяленскі таксама заклікаў спыніць пастаўку нафтапрадуктаў расійскай арміі.
✅ Падрабязнасці🗝 Без VPN
📷 "Укрінформ"
edited
КС избрал нового секретаря, а также секретаря своей делегации в ПАСЕ
Секретарем Координационного совета (КС) избран Алексей Кириенко, кандидатуру которого поддержали 43 из 63 голосовавших делегатов, сообщается в телеграм-канале политической структуры.
Как отмечает Магілёў.media, новый секретарь представляет фракцию "Объединенная гражданская платформа", является членом ее политсовета. Он ИТ-специалист, бывший учитель из Могилева. Проживает в Варшаве. С 2024 года руководит командой по разработке рекламных роликов для игр в Awem Games LTD.
☝️До Кириенко секретариат КС возглавлял Иван Кравцов, который выполнял эти функции со дня основания совета в августе 2020 года.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 КС
edited
"Аналітыка ад Позірку". В белорусском правителе проснулся советский политрук.
Сегодня главком заверил, что не собирается нападать на соседей-“монстров“, но не забыл раздраконить их вербально — за милитаризацию. О ее мотивах, однако, умолчал.
Речь не о том, что агрессия — это в принципе не комильфо, а о том, что весовые категории разные — потому нападать не собираемся.
При этом Лукашенко обвинил соседей в агрессивной риторике и в том, что они “тратят миллиарды долларов на вооружение своей армии. Внаглую“.
Лукашенко, судя по всему, понимает, что Кремль может втянуть союзника в заварушку, не особо учитывая его мнение. И этим можно объяснить насаждаемый им в Беларуси дух подготовки к войне, анализирует Александр Класковский в материале для @pozirkonline
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку
50-летний мужчина погиб в Дзержинском районе под колесами мусоровоза — машина двигалась задним ходом
Трагедия произошла днем 11 сентября на улице Луговой в деревне Вишневка.
“55-летний водитель, управляя автомобилем МАЗ (мусоровоз), при движении задним ходом совершил наезд на 50-летнего пешехода, который двигался позади автомобиля”
— говорится в сообщении.
В результате ДТП пешеход скончался на месте происшествия.
Проводится проверка.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 ГАИ Минской области
edited
По итогам июля Беларусь была на предпоследнем месте в ЕАЭС по динамике цен на промпродукцию
В июле цены производителей промышленной продукции в Евразийском экономическом союзе снизились на 2,6% в сравнении с предыдущим месяцем, следует из проведенного “Позіркам“ сравнения данных Евразийской экономической комиссии.
В отчетном месяце цены выросли лишь в Армении (+0,5%), в других государствах ЕАЭС отмечено их снижение: в Беларуси — на 0,4%, России — на 2,5%, Казахстане — на 4,9%, Кыргызстане — на 5%.
С начала года цены выросли везде: в Кыргызстане — на 2,7%), Беларуси — на +3,9%, Армении — на +5%, Казахстане и России — на +6,9%.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 udp.gov.by
edited
У Беларусі пачаў працу паліцэйскі аташэ Грузіі — яго абвінавачваюць у пераследзе журналісткі Амаглабелі
Давіт Атабегашвілі будзе адказваць за сувязь з сілавымі органамі Беларусі, вынікае з паведамлення Міністэрства ўнутраных спраў.
Адзначаецца, што 11 верасня амбасадар Грузіі Гіоргі Саганелідзэ прадставіў Атабегашвілі кіраўніку МУС Івану Кубракову.
Кубракоў, як заяўлена, “выказаў упэўненасць, што сустрэча надасць новы імпульс адносінам паміж сілавымі органамі дзвюх дзяржаў”.
Таксама ён паведаміў аб дэпартацыі з Грузіі ў Беларусь 11 верасня “асобы, якая адшуквалася за здзяйсненне нарказлачынстваў“.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 МУС