Пастаянны прадстаўнік у Жэневе назвала прыярытэтным для Беларусі “ўмацаванне каардынацыі” ў сферы барацьбы з гандлем людзьмі “Сумесна з групай сяброў, якія аб’ядналіся ў барацьбе з гандлем людзьмі, мы імкнемся аб’яднаць намаганні дзяржаў і профільных міжнародных арганізацый і НДА, іншых партнёраў для эфектыўнай барацьбы з трафікінгам“ — заявіла Ларыса Бельская, пастаянны прадстаўнік Мінска пры аддзяленні ААН і іншых міжнародных арганізацыях у Жэневе. ☝️Варта адзначыць, што ў апошнім на гэты момант, 25-м профільным дакладзе Дзяржаўнага дэпартамента ЗША, апублікаваным у верасні мінулага года, адзначалася, што Беларусь з’яўляецца адной з краін, у якіх “дакументальна пацверджаная палітыка або схема гандлю людзьмі“. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 svisgaz.by