Кіраўнік СК РФ Бастрыкін пахваліў беларускага калегу Бычака за ўсведамленне важнасці “фармавання адзінай прававой прасторы” “Нашыя ведамствы звязваюць гады плённай супрацы, пабудаванай на агульных прынцыпах законнасці, справядлівасці і няўхільнасці пакарання, — заявіў Бастрыкін. — Ва ўмовах сучасных пагроз транснацыянальнай злачыннасці, тэрарызму і экстрэмізму нашае партнёрства набыло асаблівую каштоўнасць". На думку Бастрыкіна, “эфектыўнасць працы” СК Беларусі забяспечваецца “намаганнямі ўсяго калектыву на чале з Канстанцінам Фёдаравічам Бычакам”. 11 снежня 2025 года ў Мінску з Бастрыкіным сустракаўся Аляксандр Лукашэнка. “Мы з вамі прытрымліваемся адной лініі, адной пазіцыі. У нас ніколі не было разыходжанняў пры ацэнцы ні ўнутраных, ні знешніх фактараў існавання Расіі, Беларусі”, — заявіў тады палітык. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Архіўнае фота: прэс-служба СК