BySol завяршыў збор для дзяцей палітвязняў да навучальнага года — сабрана амаль 13 тыс. еўра Збор быў абвешчаны 31 ліпеня. Першапачаткова запытвалася 10.000 еўра, затым сума вырасла да 15.000 і павялічвалася па меры паступлення заявак, прыём якіх завяршыўся 21 жніўня. BySol адзначаў, што кожны год атрымлівае каля двухсот заявак на ўдзел у дзіцячым школьным зборы. Па дапамогу звяртаюцца сем’і, дзе адзін з бацькоў або абодва знаходзяцца ў зняволенні альбо былі асуджаныя па палітычных матывах. ☝️У 2025 годзе фінансавую дапамогу да 1 верасня атрымалі 167 дзяцей са 105 сем’яў. Пасля 1 верасня збор працягваўся, у выніку дапамогу атрымалі 253 дзіцяці, менавіта столькі яе прасілі. Было сабрана 19.951 еўра з неабходных 26.080. ✅ Падрабязнасці🗝 Без VPN 📷 BySol