Большая частка мерапрыемстваў па праверцы арміі Беларусі каардынуецца з Масквой — прэс-сакратар Пуціна На пытанне журналістаў, ці каардынуе Мінск з Масквой мерапрыемствы па праверцы баявой гатоўнасці беларускай арміі, спікер Уладзіміра Пуціна 11 верасня адказаў: “Маюцца сумесныя мерапрыемствы, а маюцца нацыянальныя мерапрыемствы, якія не каардынуюцца. Але агулам большая частка, вядома, каардынуецца”. Раней у той дзень Аляксандр Лукашэнка наведваў Абуз-Лясноўскі агульнавайсковы палігон, дзе знаёміўся з развіццём і практычным выкарыстаннем у войсках сістэм сувязі. Размаўляючы з прадстаўнікамі СМІ, ён адказаў на пытанне, “ці стаіць задача праверыць увесь сілавы блок” — "Я ўжо казаў па-народнаму: армію трэба страсянуць, надышоў час. Усю армію. Усіх праверым. Аж да мабілізацыі". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі