Жыхар Беларусі, падазраваны ў няўдалым нападзе на самалёт у аэрапорце Лейпцыг-Гале, можа быць звязаны з дыверсіяй у Лодзі — СМІ Паводле Welt am Sonntag, грамадзянін Беларусі Андрэй К., падазраваны ў спробе падрыву ўкраінскага самалёта Ан-124 "Руслан" у аэрапорце Лейпцыг-Гале, можа быць звязаны з пажарам у краме Leroy Merlin у польскай Лодзі ў 2024 годзе, які кваліфікуюць як дыверсію. Другі падазраваны — расіянін Алег Л., якога звязваюць з ГВУ. Ён прыляцеў у Берлін з Турцыі, затым накіраваўся ў Сербію і цяпер знаходзіцца ў Расіі. Нягледзячы на тое што следчыя ведалі пра яго сувязі, назіранне не было арганізаванае. Паводле матэрыялаў справы, выбухоўка трапіла ў Германію праз Балгарыю і Сербію, яе перавозілі ў грузавіках і хавалі ў зямлі. Выбуху не адбылося з-за адарванага запальніка. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Craig Whitehead / unsplash.com