Пры распрацоўцы самалёта “Асвей” Беларусь адказвае за “асобныя элементы, вузлы, агрэгаты” — Мінпрамгандлю РФ У праекце па стварэнні паветранага судна “Асвей” Расія адказвае за “распрацоўку рабочай канструктарскай дакументацыі і самалёта ў цэлым”, заявіў агенцтву ТАСС намеснік міністра прамысловасці і гандлю РФ Генадзь Абраменкаў. “У той жа час да праекта прыцягнутыя беларускія распрацоўшчыкі, якія будуць удзельнічаць у распрацоўцы і вырабе асобных элементаў, вузлоў, агрэгатаў ды іншых кампанентаў самалёта”, — сказаў чыноўнік. ☝️На сустрэчы з першым намеснікам старшыні ўрада РФ Дзянісам Мантуравым 25 жніўня ў Мінску Аляксандр Лукашэнка паказаў на наяўнасць “нейкіх непаразуменняў” у праекце па стварэнні самалёта “Асвей”. 24 жніўня міністр прамысловасці і гандлю РФ Антон Аліханаў паведаміў журналістам, што Расія і Беларусь знаходзяцца на этапе ўзгаднення магчымых дадатковых выдаткаў на праект. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Меркаваны выгляд самалёта "Асвей". Ілюстрацыя: сайт 558-га авіярамонтнага завода