9 верасня Белгідрамет прагназуе пацяпленне да 30 градусаў Згодна з прагнозам сіноптыкаў, 7 і 8 верасня, у адрозненне ад папярэдніх дзён, у асноўным без ападкаў. Ноччу халаднавата: 7 верасня — ад 5 да 11 градусаў вышэй за нуль, 8-га — ад 1 да 12, днём — адпаведна ад 16 да 22 і ад 18 да 26. 9 верасня ноччу ад 5 да 15, днём ад 22 па паўночным усходзе да 30 па паўднёвым захадзе. ☝️Верасні апошніх трох гадоў сталі найцяплейшымі ў Беларусі за перыяд пасля 1945 года. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Позірк"