Рост ЗВР Беларусі ў жніўні звязаны пераважна з падвышэннем сусветных цэн на золата — ЕАБР Асноўным фактарам росту золатавалютных рэзерваў Беларусі ў жніўні 2026 года стала павелічэнне кошту золата ў іх структуры — “у выніку падвышэння сусветных цэн”, гаворыцца ў новым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця. “Працягнуўся рост рэзервовых актываў у замежнай валюце, — таксама звярнулі ўвагу аналітыкі банка. — Узровень рэзерваў, што цяпер склаўся, забяспечвае пакрыццё больш як 3,2 месяца імпарту тавараў і паслуг”. Раней Нацыянальны банк прадставіў папярэднія даныя, згодна з якімі міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі на 1 верасня склалі 15 млрд 243,3 млн долараў у эквіваленце. За мінулы месяц ЗВР выраслі на 1 млрд 47,8 млн долараў, або на 7,38%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 kranite.com