За тыдзень у міліцыю паступіла больш за 2,2 тыс. паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў Каля 100 паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў паступіла ў міліцыю за мінулыя суткі, заявіла прэс-служба Міністэрства ўнутраных спраў. Праведзены “Позіркам” аналіз зводак МУС паказаў, што з 1 верасня ў міліцыю паступіла больш за 2,2 тысячы паведамленняў пра званкі тэлефонных махляроў; затрымана дзевяць кур’ераў, у іх канфіскавана не менш за 53 тыс. рублёў. ☝️Паводле даных МУС, доля кіберзлачынстваў па выніках студзеня — траўня 2026 года перавысіла траціну ўсіх зарэгістраваных у Беларусі злачынстваў і дасягнула 33,4%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: freepik.com / magnific.com