З 2020 года ў Беларусі ліквідавана не менш за 2.072 НКА — Lawtrend З 2020 года да канца жніўня 2026-га ў Беларусі ліквідавана не менш за 2.072 НКА — аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў, асацыяцый, вынікае з новага агляду праваабарончай арганізацыі Lawtrend. “Асобна працягваецца прымусовая ліквідацыя рэлігійных арганізацый, якія не прайшлі абавязковую перарэгістрацыю да 5 ліпеня 2025 года”, — гаворыцца ў аглядзе. ☝️Канстатуецца, што ў жніўні працягнуліся не толькі “прымусовая і самастойная ліквідацыя некамерцыйных арганізацый“, але і “крымінальны і адміністрацыйны пераслед прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці, прызнанне інфармацыйных рэсурсаў “экстрэмісцкімі матэрыяламі“, а таксама розныя формы ціску на беларускіх актывістаў, якія знаходзяцца па-за межамі краіны“. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN