Для завода металаканструкцый у Маладзечне і МТЗ створаныя неканкурэнтныя ўмовы паставак у рамках шэрагу праектаў Урад прыняў пастановы, якія дазваляюць закупляць прадукцыю без тэндараў. Маладзечанскі завод металаканструкцый стане эксклюзіўным пастаўшчыком для будаўніцтва і рамонту мастоў і дарог па шасці аб'ектах. Рэнтабельнасць прадукцыі абмежаваная 10%. Таксама Міністэрству сельскай гаспадаркі дазволілі без конкурсу набыць у МТЗ трактары "Беларус-1221.3" для ўшанавання перадавікоў АПК. Акрамя таго, друк падарункавых сертыфікатаў на суму 900 тыс. рублёў даручаны "Беларускаму Дому друку". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Сайт Маладзечанскага завода металаканструкцый