Прадстаўнік ГУБАЗіК разлічвае, што палітэмігрантаў пачнуць выдаваць беларускім уладам Прадстаўнік ГУБАЗіК Уладзімір Гарагляд выказаў упэўненасць, што эмігрантаў, якія з'ехалі пасля 2020 года, пачнуць выдаваць беларускім уладам. Ён прыпусціў, што еўрапейскія краіны зменяць сваю пазіцыю. Гарагляд падкрэсліў, што сілавікі манітораць інтэрнэт і могуць дэананімізаваць любога карыстальніка. Тым часам 2 верасня Беларусь і Грузія дамовіліся ўмацоўваць супрацоўніцтва ў прававой дапамозе, узгадвалася экстрадыцыя. ☝️4 верасня МУС дадало 52 чалавекі ў спіс "экстрэмістаў" (цяпер 6.887 пазіцый). Таксама пачатая спецвытворчасць супраць Андрэя Заянчкоўскага. Усяго працэдура ўжывалася да сама меней 187 чалавек. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 rawpixel.com / freepik.com