У спіс "экстрэмістаў" дададзена больш за 50 чалавек, у тым ліку грамадзянін Украіны Міністэрства ўнутраных спраў дадало 52 чалавекі ў спіс асоб, датычных да "экстрэмісцкай дзейнасці". Сярод іх адзін грамадзянін Украіны — Юрый Малькевіч. Ён "адбывае пакаранне" паводле арт. 358-1 КК (агентурная дзейнасць). З пазнакай "адбывае пакаранне" ў спіс унесена 32 чалавекі, роўна палова з іх прызнаныя беларускімі праваабаронцамі палітвязнямі. З пазнакай "судзімасць не пагашана" МУС унесла ў спіс 19 чалавек. Яшчэ адзін "вызвалены ад адказнасці ў сувязі з заканчэннем тэрмінаў прыцягнення". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN