Прадстаўнік АПК Баркоўскі выказаўся за скарачэнне дапамогі незалежным СМІ — на іх абарону выступіў дарадца Ціханоўскай Вячорка Ён выступіў з крытыкай фінансавання незалежных беларускіх СМІ, назваўшы яго напампоўкай грашыма, якая прыводзіць да страты прафесіяналізму і падабенства з прапагандай. Ён прапанаваў скараціць фінансаванне, каб з рэдакцый сышлі выпадковыя людзі. Галоўны дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка заявіў, што афіцыйная пазіцыя дэмсілаў застаецца непахіснай: падтрымка незалежных медыя зафіксавана ў рэзалюцыі апошняй канферэнцыі "Новая Беларусь". У ёй гаворыцца пра неабходнасць доўгатэрміновага фінансавання пры захаванні рэдакцыйнай незалежнасці, доступу да еўрапейскіх праграм і супрацьдзеяння прапагандзе. Дыскусія пачалася паміж былым палітвязнем Сяргеем Ціханоўскім і журналістамі, якія настойваюць на крытычнай ацэнцы дзеячаў. Паводле БАЖ, у зняволенні — не менш за 20 журналістаў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 magnific.com