Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 1 hour ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
edited

Палітзняволены, журналіст і медыямэнэджар Андрэй Аляксандраў стаў лаўрэатам прэміі Free Media Awards Спіс тых, хто атрымае ўзнагароду, абвесцілі яе арганізатары — фонды Fritt Ord і Zeit Stiftung Bucerius. Паводле іх, дзякуючы сваёй працы ў незалежным беларускім інфармацыйным агенцтве БелаПАН і Беларускай асацыяцыі журналістаў у мінулыя гады, Андрэй Аляксандраў “дапамог умацаваць прафесійныя стандарты журналістыкі, падтрымаць незалежныя СМІ і пабудаваць міжнародныя сеткі журналістаў і праваабаронцаў”. Разам з Аляксандравым узнагароду атрымаюць кіраўнік аддзела журналісцкіх расследаванняў выдання “Украінская праўда” Міхаіл Ткач, рэдакцыі грузінскагп выдання iFact, ерэванскага тэлеканала Factor TV і расійскага незалежнага анлайн-выдання “Вёрстка”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Андрэй Аляксандраў. Архіўнае фота: "Прэс-клуб Беларусь"

Views over time

02004004 Sep 12:0212 Nov 01:433694 Sep 12:02: 0 views12 Nov 01:43: 369 views
Snapshots we took after posting.
WhenViews
4 Sep 2026, 12:020
12 Nov 2026, 01:43369

Who shared this post

Posts in other channels we index that link to this one. (Forwards with a hidden source can't be traced.)

Nobody yet.