Позірк. Навіны пра Беларусь

@pozirkonline · news · Belarusian · active

Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю Сайт: https://pozirk.online ▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a ▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor

Subscribers 2.7K Subscribers, last 30 days: 2.7K → 2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR) 11.8%322 avg views
Posting 25.0/day last 2 hours ago
Reactions per 1K views 10.0 👍 👎 ❤
  1. edited

    У спіс "тэрарыстаў" уключылі кандыдата юрыдычных навук, які, верагодна, адбывае пакаранне 28-гадовага Міраслава Бандарэнку, асуджанага паводле арт. 361 Крымінальнага кодэкса — "заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь", — Камітэт дзяржаўнай бяспекі ўключыў у пералік "асоб, датычных да тэрарыстычнай дзейнасці". Пра гэта сведчаць звесткі, апублікаваныя 1 верасня ў тэлеграм-канале спецслужбы. Змены ў пералік былі ўнесены 26 жніўня. Абставіны справы, а таксама прысуд суда невядомыя. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 law.bsu.by

  2. Ціханоўская падзякавала настаўнікам за працу "пад ціскам ідэалогіі", Лукашэнка заклікаў іх быць "прыкладам патрыятызму" У Дзень ведаў дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў звароце да школьнікаў, студэнтаў, настаўнікаў і бацькоў падзякавала настаўнікам, "якія пад ціскам ідэалогіі працягваюць вучыць дзяцей думаць". "Я ведаю, што прыйдзе час, калі беларуская школа зноў будзе месцам ведаў, развіцця і свабоды, а не страху і ідэалогіі. Бо тое, якую адукацыю атрымліваюць нашы дзеці сёння, вызначае, якой будзе Беларусь заўтра", — цытуе палітыка яе прэс-служба. У сваю чаргу, Аляксандр Лукашэнка ў віншаванні з 1 верасня заклікаў настаўнікаў быць "прыкладам патрыятызму, мужнасці і любові": "Перакананы, толькі разам мы зможам выхаваць адукаваную і разумную моладзь, гатовую працаваць на карысць Беларусі і абараняць яе, калі спатрэбіцца". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 sh8volk.by

  3. За жнівень Беларусь паднялася з сёмага на трэцяе месца па росце афіцыйнага курсу долара ЗША на тэрыторыі былога СССР у 2026 годзе На 4,72% (з 2,9027 да 3,0396 рубля) вырас афіцыйны курс долара ў Беларусі за восем месяцаў 2026 года. Гэта трэці паказчык на тэрыторыі былога СССР, сведчыць праведзены “Позіркам” параўнальны аналіз катыровак цэнтрабанкаў. Па выніках студзеня — ліпеня Беларусь была сёмай. На першых пазіцыях Расія, дзе долар падаражэў на 9,43% (з 78,2267 да 85,6007 рубля), і Украіна — 5,10% (з 42,3878 да 44,5505 грыўны). Такім чынам, у тройцы апынуліся агрэсар (РФ), ахвяра (Украіна) і суагрэсар (Беларусь). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pexels.com

  4. edited

    1 верасня ў Беларусі пачаўся новы навучальны год У 2026/2027 навучальным годзе ў краіне будзе працаваць каля 2,6 тыс. школ, гімназій і ліцэяў. У іх будуць вучыцца каля 1 млн 25 тыс. дзяцей. Годам раней у беларускіх установах агульнай сярэдняй адукацыі, колькасць якіх не змянілася, навучаліся каля 1 млн 50 тыс. дзяцей. У 2024 годзе — каля 1 млн 70 тыс., у 2023-м — каля 1 млн 90 тыс. Такім чынам, за апошнія тры гады колькасць школьнікаў у Беларусі скарацілася прыкладна на 65 тыс. чалавек. Гэта супастаўна з насельніцтвам Рэчыцы — раённага цэнтра ў Гомельскай вобласці. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 edu.gov.by

  5. Лукашенко комплиментарно заявил Мирзиёеву о “нерушимой дружбе“ с Узбекистаном О “нерушимой дружбе и взаимном доверии между Минском и Ташкентом“, которые “будут и впредь залогом углубления и расширения многогранного белорусско-узбекского сотрудничества в русле стратегического партнерства“ заявил Александр Лукашенко, поздравляя президента Узбекистана Шавката Мирзиёева и народ этой страны с 35-й годовщиной независимости. “За прошедшие годы страна добилась масштабных успехов в укреплении суверенитета. Свидетельством верности и эффективности проводимого Вами политического курса являются устойчивое социально-экономическое развитие государства, рост благосостояния граждан и повышение авторитета республики на международной арене“, — заявил он (цитата по пресс-службе Лукашенко). ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 gazeta.uz

  6. edited

    ☀️ Добрай раніцы! Сёння, 1 верасня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі: ▪️Выстава "Дыпломнік-2026" у Гомелі (галерэя Вашчанкі, вул. Карповіча, 4, 14:00) ▪️Квіз "Red Hot Chilli Peppa па-беларуску" ў Батумі (Shelter Bar, Baku St. 8, 19:30) ▪️Нямое кіно пад жывую музыку ў Варшаве (дворык Музея вольнай Беларусі, Foksal 11, 20:00)

  7. edited

    🌙 Галоўныя навіны 31 жніўня: 🥷Ціханоўская: Рэжыму не ўдалося сцерці з памяці выкрадзеных і забітых апанентаў 🇪🇺 Працягвае зніжацца колькасць бязвізавых наведвальнікаў Беларусі — жыхароў еўрапейскіх краін 🇵🇱 Беларусы ў Польшчы апынуліся ў "прававой пастцы" праз палітыку Мінска і мясцовую бюракратыю 🚇 У Полацкім раёне састаў з вагонамі насмерць пераехаў мужчыну, які ляжаў на рэйках 💲На апошніх таргах лета 2026 года долар вырас да самага высокага за 16 месяцаў узроўню 📹 Беларус пахваліўся, што ў лясах Гродзенскай вобласці сабраў больш за 20 кг лісічак (крыніца: сацсеткі)

  8. edited

    2 сентября цены на бензин повышаются на одну копейку О повышении розничных цен на моторное топливо на белорусских автозаправочных станциях на 1 копейку сообщает государственный концерн “Белнефтехим“. Новая цена за один литр составит: АИ-92 — 2,61 рубля; АИ-95 — 2,71; АИ-98 — 2,93; дизельное топливо — 2,71. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com

  9. edited

    Мінюст пазбавіў ліцэнзіі вядомага падатковага адваката Шпакоўскага за “правіну, не сумяшчальную“ з гэтым званнем Кваліфікацыйная камісія па пытаннях адвакацкай дзейнасці пры Міністэрства юстыцыі 31 жніўня прыняла “рашэнне аб спыненні ліцэнзіі на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці ў дачыненні да адваката Мінскай гарадской калегіі адвакатаў Шпакоўскага Р. І.“, — паведамляе ведамства. Падставай “паслужыла здзяйсненне Шпакоўскім Р.І. правіны, не сумяшчальнай са званнем адваката (ажыццяўленне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру)“. Крыніца “Позірку“ пацвердзіла, што гаворка ідзе пра адваката Рамана Шпакоўскага, які атрымаў адвакацкую ліцэнзію ў 2020 годзе. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 advokat.by

  10. 22-летняя девушка погибла в ДТП в Докшицком районе, четверо ранено Об этом сообщило управление ГАИ по Витебской области. Авария произошла 31 августа около 14:30 на 113-м километре автодороги М-3 Минск — Витебск. По информации ГАИ, 51-летний водитель автомобиля “Форд Галакси“ выехал на полосу встречного движения, где столкнулся с автомобилем “Киа“ под управлением 22-летнего водителя. 22-летняя девушка — пассажир “Киа“ скончалась на месте, водители двух автомобилей и два пассажира (26 и 25 лет) получили телесные повреждения. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 УГАИ Витебского облисполкома

  11. МЗС Літвы пацвердзіла, што мае інфармацыю пра затрыманне суайчынніка ў Беларусі МЗС Літвы 31 жніўня пацвердзіла, што пасольства Літвы ў Беларусі мае інфармацыю пра затрыманне грамадзяніна сваёй краіны Дэвідаса Станулявічуса (Дэвіда Мядзведзева), якога 28 жніўня беларускае МУС унесла ў спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці, з пазнакай "адбывае пакаранне". Пра гэта паведамляе партал Delfi. Пры гэтым МЗС адзначыла, што "не можа паведаміць больш пра гэтага чалавека або абставіны таго, што адбылося", паколькі для гэтага неабходная згода самога грамадзяніна. У публікацыі адзначаецца, што МЗС Літвы папярэджвае грамадзян краіны пра неабходнасць устрымацца ад паездак у Беларусь, а тых, хто ўжо знаходзіцца там, заклікае як мага хутчэй выехаць з краіны. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 freepik.com

  12. edited

    О предотвращении вывоза в Беларусь разыскиваемого автомобиля “Фольксваген“ стоимостью 220 тыс. злотых (около 59 тыс. долларов) сообщила пресс-служба Надбужанского отдела Пограничной охраны Польши. Гражданин Польши пытался пересечь границу через автомобильный пункт пропуска в Тересполе (с белорусской стороны Брест) на “Фольксваген Тигуан“. Во время пограничного контроля выяснилось, что машина числится в розыске на территории Швеции. Автомобиль и водитель переданы полиции. По делу начато предварительное производство. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 westgroup.by (иллюстрационный снимок)

  13. Латвийские пограничники обнаружили беспилотник с крупной партией контрабандных белорусских сигарет Об обнаружении в Аугшдаугавском крае дрона с контрабандными белорусскими сигаретами сообщила 31 августа Государственная пограничная охрана (ГПО) Латвии. Беспилотник был обнаружен 30 августа при обследовании приграничной полосы в населенном пункте Демене возле границы с Беларусью. К его нижней части была прикреплена прямоугольная коробка, обернутая в белую полиэтиленовую пленку, с контрабандными сигаретами. Сообщается, что всего пограничники изъяли 15 тыс. сигарет NZ Gold с белорусскими акцизными марками. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 rs.gov.lv

  14. edited

    В Мостовском районе женщину лишили родительских прав в отношении пяти детей, в Каменецком — трех В Мостовском районе (Гродненская область) женщину лишили родительских прав в отношении пятерых детей, в Каменецком (Брестская область) — трех, сообщает Генеральная прокуратура со ссылкой на областные надзорные ведомства. С исковым заявлением о лишении 34-летней женщины родительских прав обратился в суд прокурор Мостовского района. Проверкой установлено, что несовершеннолетние (2015, 2016, 2020, 2021 и 2022 годов рождения) в марте 2025 года были признаны находящимися в социально опасном положении, с декабря 2025 года — нуждающимися в государственной защите. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 pexels.com

  15. Беларусы ў Польшчы апынуліся ў "прававой пастцы" праз палітыку Мінска і мясцовую бюракратыю Беларускія эмігранты ў Польшчы сутыкнуліся з ростам прававой уразлівасці. На гэта ўплываюць адначасова рэпрэсіўная палітыка беларускіх уладаў і ўзмацненне міграцыйных працэдур у краіне знаходжання. У некаторых выпадках гэта можа прывесці нават да дэпартацыі людзей у Беларусь, дзе ім пагражае паўторны пераслед. Да такой высновы прыйшлі даследчыца Анаіс Марэн, былая спецдакладчыца ААН па пытанні становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі, і кіраўніца праваабарончай ініцыятывы Partyzanka ("Партызанка") Ганна Маціеўская. Яны падрыхтавалі аналітычны дакумент "Сістэмная прававая ўразлівасць беларускіх "рэлакантаў" у Польшчы: задавальненне патрэбаў у працэдурнай легалізацыі". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Aaron Burden / unsplash.com

  16. Расіянін спрабаваў завезці з Літвы праз Беларусь для суайчынніцы 2 кг альфа-PVP у музычнай калонцы Аб спыненні гродзенскімі мытнікамі ўвозу на тэрыторыю ЕАЭС 2 кг асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва, схаванага ўнутры музычнай калонкі, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта (ДМК). Адзначаецца, што калонку перамяшчаў праз мяжу грамадзянін Расіі, які прыбыў з Літвы ў пункт пропуску “Беняконі“. Мужчына заявіў, што не мае тавароў, якія забароненыя да ўвозу або падлягаюць дэклараванню. Аднак пры сканаванні багажу былі выяўленыя даўкладанні “ў музычнай сістэме”, з якой вынята шэсць скруткаў з крышталічным рэчывам. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ДМК

  17. edited

    У Полацкім раёне састаў з вагонамі насмерць пераехаў мужчыну, які ляжаў на рэйках Здарэнне адбылося 30 жніўня каля станцыі Громы. Саставіцель цягніка, які знаходзіўся ў першым вагоне, заўважыў у цемры чалавека, які ляжаў на чыгуначных шляхах, і "экстрана перадаў сігнал аб тармажэнні машыністу цеплавоза, які знаходзіўся ў хваставой частцы саставу <...>, аднак пазбегнуць наезду не ўдалося", паведамляе Следчы камітэт. Прэс-служба ДКСЭ паведаміла, што на месцы здарэння не было выяўлена якіх-небудзь дакументаў, але паводле адбіткаў пальцаў было ўстаноўлена, што загінулы — мясцовы жыхар 1965 года нараджэння. ☝️За студзень — чэрвень 2026 года на чыгунцы зарэгістравана 26 выпадкаў траўмавання грамадзян цягнікамі, з іх 15 — са смяротным зыходам, раней паведамляла Генпракуратура. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 прэс-служба СК

  18. edited

    На апошніх таргах лета 2026 года долар вырас да самага высокага за 16 месяцаў узроўню 📈 Каціроўка долара вырасла да 3,0578 рубля (+0,6%). Апошні раз яна была вышэйшай 24 красавіка 2025 года, калі валюта ЗША падаражэла да 3,0675 рубля. Курс еўра павялічыўся да 3,5349 (+0,12%), юаня — да 4,5665 за 10 (+0,76%). 📉 Расійскі рубель патаннеў да 3,5527 за 100 (-0,27%). ☝️На мінулым працоўным тыдні курс долара вырас на 2,15%. У студзені — ліпені 2026 года — на 0,37%. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 magnific.com

  19. У Слуцкім раёне агнём пашкоджаны прэс-падборшчык Прычэпны прэс-падборшчык быў пашкоджаны агнём падчас правядзення сельскагаспадарчых работ у полі ля вёскі Новыя Рачкавічы (Слуцкі раён Мінскай вобласці), паведамляе МНС. Папярэдні раз пра пажары сельгастэхнікі паведамлялася 20 жніўня. На полі ля вёскі Асавая (Маларыцкі раён Брэсцкай вобласці) таксама гарэў прэс-падборшчык. ☝️Ад пачатку жніўня пацярпела 17 адзінак сельгастэхнікі. Ад пачатку года гарэлі прынамсі 33 адзінкі сельгастэхнікі. Летась пацярпела або было знішчана не менш за 53 адзінкі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Ілюстрацыйнае фота: прэс-служба МНС

  20. edited

    На патрабаванне ўладаў Польшчы за мінулы тыдзень краіну пакінулі 36 грамадзян Беларусі Каля 260 замежнікаў пакінула Польшчу на патрабаванне ўладаў з 24 па 30 жніўня, вынікае з інфармацыі Памежнай аховы гэтай краіны. Польскую тэрыторыю добраахвотна пакінула 36 грамадзян Беларусі (Украіны — 39 добраахвотна і 37 прымусова, Грузіі — 15 добраахвотна і 10 прымусова, Калумбіі — 12 прымусова). ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 Памежная ахова Польшчы

  21. Older posts