У Мінску шэраг медыцынскіх і навучальных устаноў атрымаў ілжывыя паведамленні пра закладзеную выбухоўку Сапёры праверылі аб’екты — небяспекі не выяўлена. Міліцыя шукае адпраўнікоў. ☝️У лютым пракуратура паведамляла пра чатырохразовы рост ілжывых "мінаванняў" у 2025 годзе. Часцей за ўсё гэта робяць падлеткі — з помсты аднакласнікам або праз наёмных выканаўцаў з-за мяжы. У ліпені крымінальную справу адкрылі супраць 15-гадовага мінчука, які пасварыўся з сябрамі і адправіў у іх школу ліст пра "бомбу". ✅ Подрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Towfiqu Barbhuiya / unsplash.com