У Мінску машына хуткай дапамогі збіла дзвюх дзяўчат, адна з іх непаўналетняя — яна ў цяжкім стане 1 верасня ля ГЦ "Скала" на вуліцы Прытыцкага аўтамабіль хуткай дапамогі з уключанымі маячкамі збіў дзвюх дзяўчат. Іх даставілі ў бальніцы. Адна з пацярпелых — непаўналетняя, яна ў цяжкім стане з спалучанымі траўмамі, падключана да ШВЛ. У кансіліуме ўдзельнічалі вядучыя дзіцячыя спецыялісты краіны. Стан другой пацыенткі ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці. Сітуацыя на кантролі ў камітэце па ахове здароўя Мінгарвыканкама. ✅ Подрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 Камітэт па ахове здароўя Мінгарвыканкама