У Пастаўскім раёне патануў пажылы рыбак Цела мужчыны 1956 года нараджэння выявілі ў вадаёме паміж вёскамі Рудзевічы і Навасёлкі. Рыбак пайшоў на рыбалку 31 жніўня каля 14 гадзін і не вярнуўся. На наступны дзень жонка заявіла ў міліцыю аб знікненні. ☝️Паводле статыстыкі, за 2021–2025 гады ў Беларусі патанула 1.984 чалавекі, у тым ліку 132 дзіцяці. У 2025-м — 282 (12 дзяцей). Большасць няшчасных выпадкаў адбываюцца ў купальны сезон, і амаль 60% патанулых знаходзіліся ў стане алкагольнага ап'янення. ✅ Подрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 zhodinonews.by