Amnesty International запатрабавала ад уладаў Беларусі спыніць пераслед за сувязь з ЕГУ Арганізацыя заклікала спыніць кампанію пераследу і зняць з Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта "абсурднае кляймо экстрэмісцкай арганізацыі". Паводле заявы, пераслед больш не абмяжоўваецца студэнтамі — ён закранае іх родзічаў у Беларусі, якія падвяргаюцца ператрусам, допытам і пагрозам. ☝️ЕГУ быў прызнаны "экстрэмісцкай арганізацыяй" у красавіку. Літоўскі МЗС назваў гэта беспрэцэдэнтным парушэннем міжнароднага права. Каля 100 студэнтаў пакінулі вучобу пасля гэтага рашэння. Вядома пра дзясяткі ператрусаў у студэнтаў, выпускнікоў і іх сваякоў. ✅ Подрабязнасцi 🗝 Без VPN 📷 en.ehuniversity.lt