Навіны Беларусі. Аналітыка. Інтэрв'ю
Сайт: https://pozirk.online
▪️YouTube: http://bit.ly/40t8H9a
▪️Facebook: https://bit.ly/3TSLGdf
Сувязь з рэдакцыяй: @pozirkeditor
Subscribers2.7K +0 24h · +0 7d
Reach per post (ERR)11.8%322 avg views
Posting25.0/daylast 2 hours ago
Reactions per 1K views10.0👍 👎 ❤
edited
Лукашенко отнес к “мелочам“ вопросы поставок белорусского топлива в РФ
России не в чем упрекнуть Беларусь, в том числе по таким “мелочам“, как поставки белорусского топлива на российский рынок. Об этом заявил находящийся с визитом в Москве Александр Лукашенко в ходе встречи с премьер-министром России Михаилом Мишустиным.
Политик поблагодарил Мишустина и правительство России за “безукоризненное на сегодняшний день выполнение обязательств перед Беларусью“.
Российский премьер отметил, что, по данным РФ, двусторонний товарооборот за 5 месяцев 2026 года вырос на 12,5%.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 "Позірк"
edited
На 14 лет лишен свободы 23-летний мужчина за попытку убийства и истязание женщин
Об этом сообщает Генеральная прокуратура.
Решение вынес Витебский областной суд. Фигурант обвинен по шести статьям Уголовного кодекса (см. справку). Он будет отбывать срок в исправительной колонии в условиях усиленного режима.
Согласно материалам дела, в августе 2025 года молодой человек проник в квартиру своей бывшей девушки через окно первого этажа и на протяжении нескольких часов насильно удерживал хозяйку квартиры и ее 17‑летнюю дочь. Он угрожал им ножом, физическим насилием, таскал потерпевших за волосы и наносил удары.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 yandex.by
edited
Распачатая спецвытворчасць у дачыненні яшчэ да трох чалавек, у тым ліку праваабаронцаў з Dissidentby
Пра пачатак 28 жніўня спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да трох чалавек паведаміў Следчы камітэт. Усім траім прапанавана з’явіцца ў орган крымінальнага пераследу.
Спецвытворчасць распачатая ў дачыненні да Яўгена Разумко (1979 г.н.; паводле ч. 2 арт. 293, ч. 1 арт. 14 і арт. 362 Крымінальнага кодэкса).
Таксама спецвытворчасць распачатая паводле ч. 1 арт. 361-1, ч. 4 арт. 16 і ч. 3 арт. 130, ч. 4 арт. 16 і арт. 369-1, ч. 4 арт. 16 і ч. 1 арт. 368, ч. 2 арт. 361-4 КК у дачыненні да Вячаслава Касінерава 1988 г.н. і ягонай жонкі Марыны Касінеравай 1994 г.н. (ёй інкрымінаваныя таксама ч. 1 і 2 арт. 361-1).
Прадстаўнікі беларускага анархісцкага руху Касінеравы — адны са стваральнікаў ініцыятывы Dissidentby, якая дапамагае палітвязням і іншым рэпрэсаваным у Беларусі. Арганізацыя факусуецца на дапамозе тым, каго з розных прычын не прызналі палітвязнямі.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 "Радыё Свабода"
edited
У спіс "экстрэмістаў" дададзена 12 чалавек, сярод іх — адзін палітвязень і грамадзянін Літвы
Гэта зрабіла МУС. Цяпер у пераліку 6836 пазіцый.
З пазнакай "адбывае пакаранне" ў спіс уключаны палітвязень Віктар Гурын, якога 3 жніўня асудзілі, у тым ліку па справе "Беларускага Гаюна", на 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 600 базавых велічыняў (27 тыс. рублёў). Яго прызналі вінаватым паводле артыкулаў 130, 368, 369 і 361⁴ Крымінальнага кодэкса.
Паводле праваабаронцаў, у 2020 і 2021 гадах Гурын пакідаў шмат каментароў у групах у "Тэлеграме" з негатыўнай ацэнкай дзеянняў супрацоўнікаў сілавых структур, АМАПу і Аляксандра Лукашэнкі.
Таксама з пазнакай "адбывае пакаранне" ў пералік уключылі грамадзяніна Літвы Дэвіда Мядведзева (Дэвідаса Станулявічуса), асуджанага паводле артыкула 361⁴ Крымінальнага кодэкса, і беларуса Андрэя Кузянкова, асуджанага паводле артыкула 130.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 ТАСС
edited
Беларускія станкі пастаўлялі звязаным з ВПК расійскім прадпрыемствам
З верасня 2022 года па чэрвень 2025-га беларускае прадпрыемства "Ронтэк машын тулс", вытворчасць якога знаходзіцца ў кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці, паставіла прадукцыі "больш чым на 8,3 млн долараў" расійскім кампаніям, звязаным з ваенна-прамысловым комплексам.
Пра гэта гаворыцца ў расследаванні "Рабочыя конікі, якія працуюць 24/7. Беларускія станкі прадавалі кампаніям, звязаным з расійскім ВПК", якое 28 жніўня апублікаваў Беларускі расследавальніцкі цэнтр.
На сайце "Вялікага каменя" кампанія "Ронтэк машын тулс" называе сябе "высокатэхналагічнай вытворчасцю ў галіне машынабудавання, якая спецыялізуецца на распрацоўцы і стварэнні высокадакладных апрацоўчых цэнтраў".
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
edited
У Польшчы за кантрабанду цыгарэт затрымана дзевяць чалавек, у тым ліку беларусы
Падляскае пагранічнае ўпраўленне Польшчы паведаміла пра затрыманне дзевяці чалавек, датычных да кантрабанды цыгарэт з выкарыстаннем метэазандаў: чатырох беларусаў, трох палякаў і двух літоўцаў.
Канфіскавана 3,9 тыс. блокаў нелегальных цыгарэт на суму больш за 620 тыс. злотых (142,6 тыс. еўра).
☝️З пачатку 2026 года затрымана ўжо 40 чалавек. Напярэдадні ў Падляскім ваяводстве былі знойдзеныя чатыры паветраныя шары з буйнымі партыямі цыгарэт без акцызных марак.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 podlaski.strazgraniczna.pl
edited
У Мінскай вобласці ў ДТЗ за суткі загінула два чалавекі, траўмавана трое, у тым ліку падлеткі
За 27 жніўня ў Мінскай вобласці адбылося чатыры ДТЗ.
У Лагойскім раёне 36-гадовы кіроўца BYD пры перабудове сутыкнуўся з матацыклам "Судзукi" пад кіраваннем 37-гадовага расіяніна — матацыкліст загінуў на месцы.
У Мінскім раёне 18-гадовы нецвярозы кіроўца матацыкла без правоў наехаў на двух непаўналетніх пешаходаў (12 і 14 гадоў) — яны шпіталізаваныя.
Акрамя таго, раніцай 28 жніўня на МКАД 52-гадовы кіроўца "Нісана" страціў прытомнасць, сутыкнуўся з "Аўдзі" і памёр, нягледзячы на рэанімацыйныя захады.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 abw.by
Долар, еўра і расійскі рубель падаражэлі на апошніх біржавых таргах тыдня
28 жніўня курс долара вырас да 3,0396 рубля (+0,18%), еўра — да 3,5305 (+0,07%), расійскага рубля — да 3,5623 за 100 (+0,02%). Юань знізіўся да 4,5321 за 10 (-0,09%).
За тыдзень долар падаражэў на 2,15%, юань — на 2,07%, еўра — на 1,64%, расійскі рубель знізіўся на 1,04%.
З пачатку года афіцыйны курс долара вырас на 0,37%, што з'яўляецца адным з найніжэйшых паказчыкаў сярод краін рэгіёну.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
edited
Рэсурсы хатніх гаспадарак за год павялічыліся на 13% — Белстат
У другім квартале 2026 года рэсурсы, якія маюць хатнія гаспадаркі, склалі 3.152,2 рубля на гаспадарку — на 13% больш, чым у аналагічны перыяд 2025-га.
У параўнанні з першым кварталам адзначаны рост на 5,6%. У гарадах паказчык павялічыўся на 13,2%, у сельскай мясцовасці — на 11,8%.
Сярэдняя зарплата ў ліпені склала 3.172 рублі (+2,2% да чэрвеня). Рэальныя даходы насельніцтва за першае паўгоддзе выраслі на 8%, рэальная зарплата — на 7,5%.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com
edited
Спецпрадстаўнік Трампа па Беларусі Коул удастоены асаблівага прыза расійскай прэміі імя Ганны Паліткоўскай
Цырымонія прайшла ў Маскве 27 жніўня. Арганізатары адзначылі, што дзякуючы місіі Коула сотні беларускіх палітвязняў выйшлі на волю.
☝️Коул быў прызначаны спецпасланнікам па Беларусі ў лістападзе 2025 года. Ён некалькі разоў наведваў Мінск, апошні раз — у сакавіку 2026-га, калі было вызвалена 250 чалавек.
Усяго за час яго працы на волю выйшлі больш за 400 палітвязняў. Коул заявіў, што разлічвае на новае вызваленне ў бліжэйшы час. На 28 жніўня ў Беларусі 889 палітвязняў.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 "Пул Першага"
edited
Пачобут не адмаўляецца ад намеру вярнуцца ў Беларусь, хоць "ніхто не дасць гарантый" яго бяспекі
"Ніхто не дасць мне ніякіх гарантый, як павядуць сябе ўлады Беларусі"
— цытуе яго TVN24.
☝️Пачобут быў вызвалены і вывезены ў Польшчу 28 красавіка ў рамках абмену. Ён сцвярджаў, што яго памілавалі, хаця не пісаў прашэння.
Адразу пасля вызвалення ён заявіў пра намер вярнуцца і атрымаў пацверджанне ад беларускіх чыноўнікаў і польскага паверанага. У траўні ён абяцаў вярнуцца да верасня. 3 траўня прэзідэнт Польшчы ўручыў яму Ордэн Белага Арла.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 radioolsztyn.pl
edited
"Аналітыка ад Позірку". Сумна жыць без вобразу ворага. "Гродзенская праўда" палохае падрыхтоўкай Польшчы да нападу на Беларусь
Дзяржаўная газета "Гродзенская праўда" ў артыкуле галоўнага рэдактара Таццяны Сяргеевай абвінавачвае Польшчу ў падрыхтоўцы нападу. Аўтар называе праграму "Усходні меч" "інструментам першага ўдару".
Артыкул створаны ў рамках дзяржаўнага праекта, які фінансуецца за кошт збору з рэкламадаўцаў. Галоўны крытэрый адбору — ідэалагічная стэрыльнасць, а не запатрабаванасць у аўдыторыі.
Пры гэтым вайсковыя чыноўнікі сцвярджаюць адваротнае: міністр абароны Хрэнін дакладваў пра адсутнасць пагроз, а камандуючы ВПС Лук'яновіч пацвердзіў стабільнасць абстаноўкі на мяжы і наяўнасць узаемадзеяння з суседзямі, аналiзуе аўтар "Позірку" Віктар Івіцкі у матэрыяле для @pozirkonline.
🗝 Без VPN
#аналітыка_позірку
edited
У Мінску мужчына загінуў у ДТЗ, меркавана, страціўшы прытомнасць за рулём
28 жніўня на 22-м кіламетры МКАД 52-гадовы кіроўца "Нісана" раптоўна перабудаваўся ў другую паласу і сутыкнуўся з "Аўдзі".
Паводле папярэдніх звестак, мужчына страціў прытомнасць падчас руху. Для яго дэблакіроўкі спатрэбілася дапамога выратавальнікаў. Нягледзячы на рэанімацыйныя захады, ён памёр.
☝️ДАІ нагадвае, што кіраванне ў хваравітым або знясіленым стане забароненае, у выпадку дрэннага самаадчування неабходна спыніцца і выклікаць хуткую. Праводзіцца праверка.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 УДАІ Мінгарвыканкама
edited
Мытнікі выявілі ў беларуса, які ўехаў з Польшчы, спецабсталяванне для патронаў
Мужчына абраў зялёны калідор, сцвярджаючы, што не мае тавараў, якія падлягаюць дэклараванню. Кошт канфіскаванага перавышае 22 тыс. рублёў.
Распачаты адміністрацыйны працэс. Парушальніку пагражае штраф да 30 базавых велічынь (1.350 рублёў) і канфіскацыя тавараў.
☝️14 жніўня, мытнікі спынілі беларуса з больш чым 32 тыс. долараў, якія ён не задэклараваў.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 gtk.gov.by
edited
Беларускія ўлады не падоўжылі дазвол на далейшую службу чарговага польскага ксяндза
Улады не ўзгаднілі працяг службы ў Беларусі ксяндзу Янушу Пуліту з польскім грамадзянствам, які 32 гады служыў у Ружанах і Лыскаве, паведаміў біскуп Пінскі Антоній Дзям'янка.
Ён адзначыў, што епархіі цяжка забяспечыць усе парафіі святарамі, бо шматгадовыя настаяцелі выязджаюць не па сваёй волі.
Раней паведамлялася, што яшчэ 11 польскіх каталіцкіх святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі могуць пакінуць Беларусь з-за адмовы ў дазволе на службу.
☝️З восені 2020 года рэпрэсіі зведалі сама меней 95 хрысціянскіх служыцеляў, у тым ліку 37 каталіцкіх.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 pinskdiocese.by
Урад не раскрывае, які рост ВВП плануе на 2027 год
Міністр эканомікі Юрый Чабатар у інтэрв'ю паведаміў пра планы на 2027 год: рост даходаў на 3%, экспарту — на 2,9%, інвестыцый — на 3,1%, інфляцыя — не вышэй за 6%, ВВП — каля 360 млрд рублёў.
Чабатар адзначыў, што знешнія ўмовы пагоршыліся: рост сусветнай эканомікі запаволіўся, Расія знізіла прагноз да 1,4%, Кітай — да 4,1%.
У 2025 годзе ВВП Беларусі склаў 286,7 млрд рублёў. На 2026 год закладзены рост 2,8%. Праекты прагнозу на 2027 год разглядаліся ўрадам 19 жніўня без раскрыцця дэталяў.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 neg.by
edited
☀️ Добрай раніцы! Сёння, 28 жніўня, беларусаў чакаюць наступныя падзеі:
▪️Прэзентацыя твораў збуражскага пленэру ў Брэсце (месца паведамяць наведвальнікам асабіста, 17:30)
▪️Мастацтва і музыка ў Мінску (BW spot, вул. Кульман, 9, 18:00)
▪️B:N : у Гайнаўцы (плошча ля Музея беларускай культуры, 3 Maja 42, 17:00)
▪️ ALEXI KUTUZOV aka I.F.U. і KORNEJ у Гданьску (Expressja, al. Generała Józefa Hallera 267, 18:00)
▪️Памідораў і RASTATE у Беластоку (Balance Club, Dr Ireny Białówny 9/1, 50 PLN, 19:00)
▪️ "Triangle" ў Мінску (музей-майстэрня Заіра Азгура, вул. Азгура, 8, 19:30)
▪️Музычны фестываль "Пойма" ў Віцебску (пляцоўка для пляжнага футбола, парк Віцьба, 12:00)
▪️ Minskae Trya ў Тбілісі (бар 5327°, 1 Giorgi Kuchishvili St., 22:00)
▪️Дабрачынная вечарына з беларускімі дыджэямі ў Варшаве (бар "Карма", al. 3 Maja 5, 20:30)
edited
🌗 Галоўныя навіны 27 жніўня:
🇺🇦 Пытанне абароны аб’ектаў ад беспілотнікаў уключанае ў парадак дня восеньскіх вучэнняў АДКБ
☝🏻Ціханоўская: Малдова паказала, што нават ва ўмовах бесперапыннага ціску нацыя здольная абараніць еўрапейскі выбар
🇺🇦 З 2022 года стаўленне ўкраінцаў да жыхароў Беларусі пагоршылася
✋ Астапенка абраны кіраўніком дэлегацыі беларускіх дэмсіл у ПАСЕ
✈️ Лукашэнка паляцеў да Пуціна абмеркаваць "забеспячэнне бяспекі"
📷 Сацсеткі. Кампазіцыя з саломы пад Магілёвам.
edited
В Борисове открыт центр ремонта российских ЗРК “Тор“
На базе 2566-го завода по ремонту радиоэлектронного вооружения открылся центр ремонта российских зенитных ракетных комплексов “Тор-М2К“, сообщает пресс-служба Госкомвоенпрома.
Капитальный ремонт боевых машин 9А331МК из состава этих комплексов, стоящих на вооружении белорусской армии, будет проводиться непосредственно на территории страны, отмечается в релизе (ранее, вероятно, это было возможно только в РФ. — “Позірк“.).
Создание центра позволит “существенно сократить сроки восстановления техники, освоить технологии капитального ремонта современных зенитных комплексов и создать основу для модернизации других образцов вооружения“, — считают в комитете.
✅ Подробности 🗝 Без VPN
📷 пресс-служба Минобороны
edited
Прадстаўнік МЗС Украіны асудзіў прызнанне ў Беларусі "экстрэмісцкім" акаўнта свайго дыпламата
Прызнанне беларускімі ўладамі "экстрэмісцкімі матэрыяламі" інстаграм-акаўнта спецпрадстаўніка МЗС Украіны па Беларусі Яраслава Чарнагора, які адказвае за сувязі з дэмсіламі краіны, асудзіў прэс-сакратар МЗС Георгій Ціхі.
Ён заявіў пра гэта на сваёй старонцы ў X, каментуючы рашэнне беларускіх уладаў.
"Рэжым Лукашэнкі баіцца ўласнага ценю",
— напісаў прадстаўнік украінскага знешнепалітычнага ведамства ў X.
✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN
📷 pixabay.com