У спіс "экстрэмістаў" дададзена 12 чалавек, сярод іх — адзін палітвязень і грамадзянін Літвы Гэта зрабіла МУС. Цяпер у пераліку 6836 пазіцый. З пазнакай "адбывае пакаранне" ў спіс уключаны палітвязень Віктар Гурын, якога 3 жніўня асудзілі, у тым ліку па справе "Беларускага Гаюна", на 3,5 года пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму са штрафам у памеры 600 базавых велічыняў (27 тыс. рублёў). Яго прызналі вінаватым паводле артыкулаў 130, 368, 369 і 361⁴ Крымінальнага кодэкса. Паводле праваабаронцаў, у 2020 і 2021 гадах Гурын пакідаў шмат каментароў у групах у "Тэлеграме" з негатыўнай ацэнкай дзеянняў супрацоўнікаў сілавых структур, АМАПу і Аляксандра Лукашэнкі. Таксама з пазнакай "адбывае пакаранне" ў пералік уключылі грамадзяніна Літвы Дэвіда Мядведзева (Дэвідаса Станулявічуса), асуджанага паводле артыкула 361⁴ Крымінальнага кодэкса, і беларуса Андрэя Кузянкова, асуджанага паводле артыкула 130. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 ТАСС