У Мінску мужчына загінуў у ДТЗ, меркавана, страціўшы прытомнасць за рулём 28 жніўня на 22-м кіламетры МКАД 52-гадовы кіроўца "Нісана" раптоўна перабудаваўся ў другую паласу і сутыкнуўся з "Аўдзі". Паводле папярэдніх звестак, мужчына страціў прытомнасць падчас руху. Для яго дэблакіроўкі спатрэбілася дапамога выратавальнікаў. Нягледзячы на рэанімацыйныя захады, ён памёр. ☝️ДАІ нагадвае, што кіраванне ў хваравітым або знясіленым стане забароненае, у выпадку дрэннага самаадчування неабходна спыніцца і выклікаць хуткую. Праводзіцца праверка. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 УДАІ Мінгарвыканкама