Беларускія станкі пастаўлялі звязаным з ВПК расійскім прадпрыемствам З верасня 2022 года па чэрвень 2025-га беларускае прадпрыемства "Ронтэк машын тулс", вытворчасць якога знаходзіцца ў кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень" у Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці, паставіла прадукцыі "больш чым на 8,3 млн долараў" расійскім кампаніям, звязаным з ваенна-прамысловым комплексам. Пра гэта гаворыцца ў расследаванні "Рабочыя конікі, якія працуюць 24/7. Беларускія станкі прадавалі кампаніям, звязаным з расійскім ВПК", якое 28 жніўня апублікаваў Беларускі расследавальніцкі цэнтр. На сайце "Вялікага каменя" кампанія "Ронтэк машын тулс" называе сябе "высокатэхналагічнай вытворчасцю ў галіне машынабудавання, якая спецыялізуецца на распрацоўцы і стварэнні высокадакладных апрацоўчых цэнтраў". ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 pixabay.com