Беларускія ўлады не падоўжылі дазвол на далейшую службу чарговага польскага ксяндза Улады не ўзгаднілі працяг службы ў Беларусі ксяндзу Янушу Пуліту з польскім грамадзянствам, які 32 гады служыў у Ружанах і Лыскаве, паведаміў біскуп Пінскі Антоній Дзям'янка. Ён адзначыў, што епархіі цяжка забяспечыць усе парафіі святарамі, бо шматгадовыя настаяцелі выязджаюць не па сваёй волі. Раней паведамлялася, што яшчэ 11 польскіх каталіцкіх святароў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі могуць пакінуць Беларусь з-за адмовы ў дазволе на службу. ☝️З восені 2020 года рэпрэсіі зведалі сама меней 95 хрысціянскіх служыцеляў, у тым ліку 37 каталіцкіх. ✅ Подробности 🗝 Без VPN 📷 pinskdiocese.by