Распачатая спецвытворчасць у дачыненні яшчэ да трох чалавек, у тым ліку праваабаронцаў з Dissidentby Пра пачатак 28 жніўня спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да трох чалавек паведаміў Следчы камітэт. Усім траім прапанавана з’явіцца ў орган крымінальнага пераследу. Спецвытворчасць распачатая ў дачыненні да Яўгена Разумко (1979 г.н.; паводле ч. 2 арт. 293, ч. 1 арт. 14 і арт. 362 Крымінальнага кодэкса). Таксама спецвытворчасць распачатая паводле ч. 1 арт. 361-1, ч. 4 арт. 16 і ч. 3 арт. 130, ч. 4 арт. 16 і арт. 369-1, ч. 4 арт. 16 і ч. 1 арт. 368, ч. 2 арт. 361-4 КК у дачыненні да Вячаслава Касінерава 1988 г.н. і ягонай жонкі Марыны Касінеравай 1994 г.н. (ёй інкрымінаваныя таксама ч. 1 і 2 арт. 361-1). Прадстаўнікі беларускага анархісцкага руху Касінеравы — адны са стваральнікаў ініцыятывы Dissidentby, якая дапамагае палітвязням і іншым рэпрэсаваным у Беларусі. Арганізацыя факусуецца на дапамозе тым, каго з розных прычын не прызналі палітвязнямі. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 "Радыё Свабода"