Беларуськалій паведаміў аб гібелі горнага майстра ад абвальвання парод Ад траўмаў, атрыманых у выніку абвальвання парод даху, у салігорскай цэнтральнай раённай бальніцы памёр горны майстар, паведамляе “Беларуськалій“. Інцыдэнт здарыўся 17 жніўня на рудніку 2-га рудаўпраўлення. Майстар (называецца яго імя — Дзмітрый Пятровіч) аглядаў горныя выпрацоўкі лавы. Створана камісія, якая “расследуе абставіны і прычыны няшчаснага выпадку”. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 profmedia.by