За апошнія 10 дзён у міліцыю паступіла больш за 2,8 тыс. паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў Каля 50 з іх паступіла за мінулыя суткі, паведаміла 17 жніўня Міністэрства ўнутраных спраў. Зарэгістравана два злачынствы, учыненых з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, прыпыненыя расходныя аперацыі па 25 рахунках, затрымана два кур’еры, якія працавалі ў інтарэсах аферыстаў. У іх канфіскавана каля 7 тыс. рублёў. Як вынікае з праведзенага “Позіркам” аналізу зводак МУС, за апошнія 10 дзён у міліцыю паступіла больш за 2.850 паведамленняў аб званках тэлефонных махляроў, затрымана 14 кур’ераў (мінімум адны з іх іншаземец, яго грамадзянства не называецца), у іх канфіскавана не менш за 37 тыс. рублёў. Ведамства не паведамляе, якія санкцыі ўжываюцца да кур’ераў. ✅ Падрабязнасці 🗝 Без VPN 📷 freepik.com