☝️“Аналітыка ад Позірку”. Доля беларускіх тавараў у рознічным гандлі за апошнія 11 гадоў знізілася з 69,5% да 54,6%. І нават гэты мізэрны рост за першае паўгоддзе 2026-га забяспечылі продажы аўтамабіляў “Белджы” пры дзяржаўнай крэдытнай падтрымцы. Пры гэтым па многіх катэгорыях айчынныя вытворцы страчваюць рынак. Аднак улады бачаць праблему не ў канкурэнтаздольнасці тавараў, а ў паводзінах гандлёвых сетак. На думку чыноўнікаў, яны павінны не задавальняць попыт пакупніка, а “фарміраваць” яго на карысць айчыннай прадукцыі. Спроба сумясціць рыначную эканоміку з савецкай сістэмай разнарадак працуе толькі пакуль існуе рэнта, якая дазваляе закрываць розніцу паміж планам і эканамічнай рэальнасцю. Расійская падтрымка, транзіт і танная сыравіна гадамі аплачвалі гэтае суіснаванне, але такая рэнта не бясконцая, піша ў матэрыяле для @pozirkonline эканаміст Алесь Гудзія. 🗝 Без VPN #аналітыка_позірку